Генрых III Мекленбургскі (; каля 1337 — 24 красавіка 1383, Шверын) — герцаг Мекленбурга з 1379 года.
Біяграфія Генрых — першы сын герцага Мекленбурга Альбрэхта II і яго жонкі Яўфеміі, сястры караля Швецыі Магнуса. Першым шлюбам Генрых абручыўся з Інгеборгай Дацкай, дачкой караля Даніі Вальдэмара IV. У іх нарадзілася чацвёра дзяцей:
Альбрэхт IV, суправіцель Мекленбурга ў 1383—1388 гадах Яўфеміі, замужам за Іаганам V Верле-Гюстраўскім Марыя, маці караля Даніі Эрыка VII, замужам за герцагам Варціславам VII Памеранскім Інгеборга, абатыса Рыбніцкага манастыра з 1398 года
26 лютага 1377 года герцаг жаніўся ў другі раз на Мехцільдзе Верле-Варэнскай, дачцэ Бернахрада II Верльскага. Гэты шлюб застаўся бяздзетным.
У выніку няшчаснага выпадку на турніры ў Вісмары Генрых III памёр 24 красавіка 1383 года ў Шверынскім замку і быў пахаваны ў царкве Даберанскага манастыра. Да 1384 года герцагства перайшло ў рукі брата Магнуса I Мекленбургскага і сына Альбрэхта IV.
Спасылкі Генеалагічнае дрэва Мекленбургскага дому
Катэгорыя:Кіраўнікі Мекленбурга Катэгорыя:Мекленбургскі дом