Экспансія (ад — распаўсюджванне, пашырэнне) — тэрытарыяльнае, геаграфічнае ці іншае пашырэнне зоны пражывання або зоны ўплыву асобнай дзяржавы, народа, культуры, біялагічнага віду і інш.
Набыванне дзяржавамі вялікшай тэрыторыі праз ваеннае будаванне імперый або каланіялізм таксама называюць экспансіянізмамАльтэрнатыўнае вызначэнне «экспансіянізму» гучыць як «жаданне паглынання дадатковых тэрыторый» для такіх мэт, як Lebensraum (жыццёвая прастора), рэсурсы, запужванне канкурэнтаў або распаўсюджванне ідэялогій. Гл.: .
Культурная экспансія
У адрозненне ад біялагічнай экспансіі, якая прадугледжвае пашырэнне асяроддзя пражывання пэўных біялагічных відаў (як правіла, з выцясненнем з гэтага асяроддзя аўтахтонных відаў), культурная экспансія — гэта пашырэнне вобласці прымянення культурных аб’ектаў — сімвалаў, сэнсаў і сродкаў іх выяўлення. Пры гэтым адзін біялагічны від не выцясняе іншы.
Прыкладам культурнай экспансіі ў супрацьпастаўленні экспансіі біялагічнай можна назваць запазычанне неандэртальцамі элементаў мастацтва ў людзей сучаснага тыпу. Культура палеаантропаў. Артыкул на Антрапагенез.ру, і наадварот, запазычанне краманьёнцамі некаторых звычаяў у неандэртальцаўЗильберман М. И. Земля Ханаанейская. Монография.
Самымі распаўсюджанымі прыкладамі культурнай экспансіі XX—XXI стагоддзяў з’яўляюцца распаўсюджванне і . Пры гэтым сучасная культурная экспансія заснавана як на механізмах біялагічнай (дэмаграфічнай) экспансіі, уласцівых для чалавечага роду (асаблівасцях «рэпрадуктыўнай фізіялогіі чалавека, дзякуючы якім ён здольны размнажацца стала, незалежна ад пары года, падтрымліваць неабходную папуляцыйную шчыльнасць сваіх калектываў і іх дэмаграфічнае ўзрастанне»), так і на палітычных і сацыяльна-эканамічных механізмахФлиер А. Я. Избранные работы по теории культуры. М.: Согласие, 2014. С. 65; С. 350..
Характэрным адрозненнем культурнай і палітыка-эканамічнай экспансіі ад біялагічнай з’яўляецца тое, што яны могуць і часта праводзяцца мэтанакіравана, свядома. У гэтым выпадку можна весці размову не пра стыхійную экспансію, а пра палітыку экспансіянізму. Культурная і палітыка-эканамічная экспансіі могуць з’яўляцца вынікамі ваеннага ўмяшання, вядомым прыкладам з’яўляецца краін, якія знаходзіліся пад кантролем Чырвонай арміі.
Катэгорыя:Палітычная геаграфія Катэгорыя:Каланіялізм