Ноч на востраве Родас () — карціна рускага мастака-марыніста Івана Айвазоўскага, напісаная ў 1850 годзе пасля падарожжа да берагоў Малой Азіі і выспаў Грэчаскага архіпелага з адміралам Фёдарам Літке.
Карціна з'яўляецца яскравым узорам начнога пейзажа ў творчасці ранняга Айвазоўскага, выхаванага ў рэчышчы акадэмічнай школы пад непасрэдным уплывам традыцый рамантызму.
Гісторыя стварэння Задума стварэння карціны «Ноч на востраве Родас» нарадзілася ў Айвазоўскага пасля падарожжа да берагоў Малой Азіі і астравоў Грэчаскага архіпелага з адміралам Фёдарам Літке ўвесну 1845 года. Падчас згаданага падарожжа майстар не браўся за пэндзаль, аднак замалёўваў сотні аркушаў нарысамі прыбярэжных гарадоў, берагоў Крыта і Хіоса і краявідаў Канстанцінопалю, што пасля паслужыла Айвазоўскаму істотным матэрыялам для стварэння будучых карцін, у тым ліку і «Ночы на востраве Родас».
Прытрымліваючыся сваёй традыцыі марыністычнага пейзажу, Айвазоўскі, нягледзячы на наяўнасць натуральных замалёвак, ствараў карціну паводле ўласнай памяці. Мастак лічыў немагчымым пісаць з натуры такую зменлівую стыхію, як мора.
Апісанне Карціна «Ноч на востраве Родас» адлюстроўвае незвычайную для рускага вока архітэктуру і багатую міжземнаморскую расліннасць. Кампазіцыя твора ўтрымлівае жанравы матыў, але, як і ў большасці творах Айвазоўскага, на першы план выходзяць тры стыхіі: мора, неба і святло. Эфекты месяцавага святла, акружанага лёгкімі празрыстымі аблокамі і месячная дарожка, якая перабіваецца грабянямі хваляў надае ззянне і бляск усёй кампазіцыі, адлюстроўваючыся на паверхні вады.
Іншае У межах праекту «Выстава адной карціны» з 6 студзеня па 6 лютага 2010 года «Ноч на востраве Родас» экспанавалася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь
Літаратура
Катэгорыя:Карціны Івана Айвазоўскага Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь