Ханс Карл Аўгуст Сімон фон Эйлер-Хельпін (; , , Германская імперыя — , , Швецыя) — шведскі біяхімік, член Каралеўскай шведскай акадэміі навук. Нашчадак Леанарда Эйлера. Бацька Ульфа Эйлера.

Біяграфія Скончыў мюнхенскую Акадэмію выяўленчых мастацтваў (1893), затым вывучаў хімію і медыцыну ва ўніверсітэтах Берліна, Страсбурга і Гётынгена. Арганізатар і старшыня (1908—1963) Шведскага хімічнага таварыства. Прафесар Стакгольмскага ўніверсітэта (1906—1929), дырэктар Інстытута арганічнай хіміі і інстытута вітамінаў (з 1929 года).

Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (1929, сумесна з А. Гардэнам) «за даследаванні па ферментацыі цукру і ферментаў закісання».

Навуковыя працы Grundlagen und Ergebnisse der Pflanzenchemie, Tl 1—3, Braunschweig, 1908—09; Chemie der Enzyme, 3 Aufl., Tl 1—2, Münch., 1925-34.

Літаратура

Спасылкі ЭЙЛЕР-ХЕЛЬПИН, ХАНС КАРЛ АВГУСТ СИМОН ФОН // Универсальная научно-популярная энциклопедия «Кругосвет»

Катэгорыя:Узнагароджаныя Вялікім афіцэрскім крыжам ордэна За заслугі перад ФРГ Катэгорыя:Хімікі Швецыі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Замежныя члены АН СССР Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук