Касцё́л Святы́х Я́наў — касцёл Святога Яна Хрысціцеля і Святога Яна Евангеліста ў Вільні, помнік архітэктуры позняга барока, які ўваходзіць у ансамбль Віленскага ўніверсітэта; размяшчаецца на перакрыжаванні вуліц Пілес (Замкавая, у савецкі час вуліца Горкага) і Шв. Ёна (Святога Яна, у савецкі час Сруогі), галоўным фасадам выходзіць на ўніверсітэцкі Вялікі двор (ранейшая назва двор Скаргі). Афіцыйны адрас вул. Шв. Ёна 12 ()

Гісторыя thumb|left|140px|Касцёл і званіца на юбілейнай манеце 1 літ (2004) Будаўніцтва касцёла было распачата ў 1387 годзе па распараджэнні Ягайлы адразу ж пасля хрышчэння Літвы (па іншай версіі, яшчэ да хрышчэння ў 1386 годзе Antanas Rimvydas Čaplikas. Vilniaus gatvių istorija. Pilies gatvė. Vilnius: Charibdė, 2005. ISBN 9986-745-89-6. P. 194. ). Меркавана драўляны касцёл быў збудаваны на старой рыначнай плошчы ў цэнтры тагачаснага горада, відаць, на месцы ранейшага паганскага свяцілішча Adomas Honoris Kirkoras. Pasivaikščiojimas po Vilnių ir jo apylinkes. Vertė Kazys Uscila. Vilnius: Mintis, 1991. P. 45.. Мяркуецца, што неўзабаве быў выбудаваны каменны сабор, асвечаны ў 1427 годзе. Гатычны храм у тры нефа неаднаразова рамантаваўся і перабудоўваўся. У цяперашнім храме захаваліся асобныя элементы готыкі.

thumb|left|160px|Капэла Святой Ганны thumb|left|160px|Фрагмент алтара і статуя Рыгора Вялікага У 1530—1534 гадах касцёл рамантаваўся пасля пажару. У XVI стагоддзі ён прыйшоў у заняпад. Езуіты атрымалі яго ў падарунак ад караля Жыгімонта Аўгуста ў 1571 годзе і правялі яго капітальную рэканструкцыю і пашырэнне. Падчас перабудовы будынак быў падоўжаны амаль на трэць сваёй ранейшай даўжыні на ўсход, да Замкавай вуліцы (у савецкі час вуліца Горкага, цяпер Пілес) і набыў рэнесансныя рысы. Даўжыня касцёла складала 68 м, шырыня — 27 м, ён мог змясціць 2320 вернікаў Antanas Rimvydas Čaplikas. Vilniaus gatvių istorija. Pilies gatvė. Vilnius: Charibdė, 2005. ISBN 9986-745-89-6. P. 196..

У канцы XVI—XVII стагоддзях побач з касцёлам была збудавана званіца. Яна неаднаразова рамантавалася пасля пажараў і іншых пашкоджанняў.

У XVI—XVII стагоддзях у храме былі зроблены капэлы, крыпты і дапаможныя памяшканні. У касцёле адбываліся ўрачыстыя прыёмы каралёў Стафана Баторыя, Жыгімонта III, Уладзіслава IV, Яна Казіміра, праводзіліся святы езуіцкай акадэміі, а таксама дыспуты і абароны навуковых прац. З асаблівай урачыстасцю ў 1636 годзе прайшла цырымонія дактарызацыі паэта і прыдворнага прапаведніка Сарбевія ў прысутнасці караля Уладзіслава Вазы і яго двара. Падчас вайны 1655 года згарэў дах касцёла, скляпенні абрынуліся; казакі разрабавалі храм і зрабілі ў ім стайню. У 1728 годзе адбылася ўрачыстая цырымонія «ўвядзення ў храм» святых — кананізаваных у 1726 годзе езуітаў Станіслава Косткі і Алаіза Ганзагі.

Найбольшым зменам будынак падвергся пры аднаўленні пасля пажару 1737 года. Па праекце Іагана Крыштофа Глаўбіца былі ўзведзены новыя скляпенні, устаноўлены арганныя хоры, збудаваны вялікі алтар, дэкараваны галоўны фасад, франтон прэсвітэрыя. Дзякуючы гэтай рэканструкцыі касцёл стаў выбітным творам архітэктуры і мастацтва барока.

Пасля скасавання ордэна езуітаў (1773) храм быў перададзены Галоўнай віленскай школе (пасля Віленскі ўніверсітэт). У 1826—1829 па распараджэнні ўладаў імператарскага Віленскага ўніверсітэта была праведзена грунтоўная пераробка інтэр'ера. У той жа перыяд каля ўваходу на паўднёвым фасадзе па праекце архітэктара Караля Падчашынскага ў 1827 годзе быў збудаваны порцік у стылі класіцызм з чатырма калонамі карынфскага ордара. Пасля таго, як універсітэт у 1832 годзе быў зачынены, касцёл перайшоў у распараджэнне Медыка-хірургічнай акадэміі і зваўся Акадэмічным касцёлам Святога Яна. Са скасаваннем віленскай Медыка-хірургічнай акадэміі (1842) касцёл пазбавіўся афіцыйнага казённага ўладальніка і стаў самастойным прыхадскім храмам.

thumb|Касцёл і званіца (2006) Пасля Другой сусветнай вайны ў нацыяналізаваным касцёле некаторы час быў склад паперы камуністычнай газеты «Цеса» (). Затым з сярэдзіны 1960-х гадоў ён рэстаўраваўся і пасля рэстаўрацыі быў перададзены Віленскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту. У храме быў зроблены Музей навукі (Музей навуковай думкі) і абсталявана адпаведная экспазіцыя.

Пасля змены дзяржаўнага ладу касцёл у парадку рэстытуцыі быў вернуты каталіцкай царкве і 11 ліпеня 1991 года нанова асвечаны. У наш час дзейнічае як непарафіяльны касцёл Віленскага дэканата, які кіруецца айцамі езуітамі. Набажэнствы праходзяць на літоўскай мове, па нядзелях — на латыніVilniaus Šv. Jono Krikštytojo ir šv. Jono Apaštalo ir Evangelisto bažnyčia .

Зрэдку арганізоўваюцца канцэрты і рэгулярна адбываюцца ўрачыстыя цырымоніі іматрыкуляцыі студэнтаў, уручэнні дыпломаў бакалаўраў і магістраў, заканчэння навучальнага года, іншыя ўніверсітэцкія ўрачыстасці. 5 верасня 1993 года ў касцёле адбылася сустрэча інтэлігенцыі з Папам Рымскім Янам Паўлам II Šventojo Tėvo kalba inteligentijai Vilniaus universiteto Šv. Jonų bažnyčioje.

У касцёле праходзяць развітанні з нябожчыкамі, якія мелі выбітныя заслугі ў галіне навукі і мастацтва, напрыклад, з журналістам, пісьменнікам, гісторыкам літаратуры Ёнасам Булотай у чэрвені 2004 года Netekome žurnalistikos pedagogo, rašytojo Jono Bulotos, пісьменніцай Бірутэ Пукялявічутэ (23 — 24 верасня 2007 года Mirė poetė, rašytoja, teatralė B. Pūkelevičiūtė , спеваком, акцёрам і тэлевядучым Вітаўтасам Кярнагісам 16 сакавіка 2008 года Mirė maestro Vytautas Kernagis.

Фасад left|thumb|165px|Галоўны фасад Галоўны заходні фасад звернуты да ўніверсітэцкага Вялікага двара (ранейшая назва — двор Скаргі). Яго адносяць да найбольш арыгінальных твораў архітэктуры позняга барока. Архітэктар Глаўбіц, не парушаючы агульнага гатычнага характару, надзяліў фасад барочную абалонкай. Барочныя рысы нададзены ранейшым дзвярным і аконным праёмам. Аснову кампазіцыі галоўнага фасада складае гарманічны рытм гарызантальных і вертыкальных элементаў пры ўскладненні формаў знізу дагары.

Галоўны фасад дзеліцца на чатыры часткі шырокімі хвалістымі лініямі складанага профілю. Партал цэнтральнага ўваходу ўпрыгожваюць дзве невялікія калоны, якія падтрымліваюць дэкаратыўны балкон. Ніжні параўнальна сціплы ярус скупа ўпрыгожаны рустам; на ім вылучаецца пышны партал і ўстаноўленая пазней табліца ў памяць другога рэктара езуіцкай калегіі Якуба Вуека і першага рэктара віленскай езуіцкай акадэміі і ўніверсітэта Пятра Скаргі.

thumb|Цэнтральны партал thumb|Паўночны фасад Аздабленне другога яруса фасада пышней. У глыбокія нішы змешчаны тры высокіх вузкіх акна. Чатыры групы пілястр і дэкаратыўных калон у міжаконнях працягваюць рызаліты ніжняга яруса. Дзве з іх працягваюцца ў трэцім, вузкім і нізкім ярусе, злучаным буйнымі валютамі, што надае фасаду складнасць і накіраванасць увысь. Паміж калонамі трэцяга яруса ўстаноўлены скульптурныя фігуры Яна Хрысціцеля, евангеліста Яна, святога Ігнацыя і святога Ксаверыя скульптара Яна Гедэля. У цэнтры трэцяга яруса размешчана ніша, паабапал — характэрныя смоўжападобныя валюты. У верхняй частцы фасада таксама змешчана ніша. Упрыгожваюць верхні ярус барэльефы, скульптурныя дэталі, ажурны крыж і ажурныя вазы з каванага металу. Два верхніх яруса ўтвараюць дынамічны контур пластычных формаў.

Аналагічным чынам вырашаны барочны франтон усходняга фасада касцёла, які адносіцца да таго ж перыяду і найлепш азіраецца з перакрыжавання вуліц Пілес і Шв. Ёна (у савецкі час Горкага і Сруогас). Як і галоўны фасад, ён упрыгожаны багатымі калонамі, пілястрамі, пераламанымі карнізамі, скульптурамі, картушамі і творамі металічнай пластыкі. Хвалістыя плоскасці сцен і пастаўленыя пад вуглом калоны і пілястры надаюць франтону яшчэ большую дынаміку. Бакавыя фасады збольшага захавалі гатычныя формы і канструкцыі.

На вонкавай сцяне прэсвітэрыя з вуліцы Замкавай (цяпер Пілес) умуравана вялікая мармуровая памятная табліца сямейства Храптовічаў, упрыгожаная ў стылі ракако (1759). Над ёй перш знаходзілася распяцце з пазалочанай фігурай Збавіцеля. На ўсходнім фасадзе касцёла была вялікая фрэска з выявай сцэн эпідэміі чумы 1710 года, зафарбаваная ў XIX стагоддзі.

Інтэр'ер thumb|Цэнтральны неф і алтар У інтэр'еры захавалася ўрачыстасць гатычнага храма, узмоцненая барочнай пышнасцю. Алтар касцёла ўтварае ансамбль з дзесяці алтароў на розных узроўнях, у розных плоскасцях. Галоўны алтар убудаваны паміж дзвюма масіўнымі калонамі, у якіх размяшчаюцца іншыя алтары. Галоўны алтар збудаваны на сродкі маршалка Альберта Войцеха Радзівіла. Каля калон устаноўлены скульптуры Яна Залатавуста, Папы Рымскага Рыгора Вялікага, святога Ансельма і святога Аўгусціна. Галоўны алтар злучаны з алтарамі святога Ігнацыя і святога Ксаверыя. За гэтай групай ля паўднёвай сцяны на высокім размяшчаецца алтар Марыі Ларэцкай, акружаны дэкаратыўнай загараддзю каванага жалеза з варотамі. У бакавых паўночным і паўднёвым нефах размяшчаюцца паўкругам, паўтараюць форму апсіды, яшчэ шэсць алтароў, — святога Іасафата, святога Казіміра, Хрыста Раскрыжаванага і святых Пятра і Паўла, святога Мікалая і смуткуючай Маці Божай. Ансамбль лічыцца шэдэўрам мастацтва, які не мае аналагаў у свеце Lietuvos architektūros istorija. T. II: Nuo XVII a. pradžios iki XIX a. vidurio. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1994. ISBN 5-420-00583-3. P. 68..

thumb|left|165px|Капэла Агінскіх Яшчэ трынаццаць барочных алтароў XVIII стагоддзя знаходзіліся ля пілонаў, якія падтрымліваюць скляпенні. Яны былі разбураны падчас рэканструкцыі інтэр'ера ў дваццатых гадах XIX стагоддзя. Замест алтароў на кансолях у 1826 годзе былі ўстаноўлены скульптуры святых з алтароў, разбураных пры рэканструкцыі (па іншых сумніўных звестках, статуі перанесены з ранейшых касцёлаў Святога Казіміра, Святога Ігнацыя і францысканскага касцёла, канфіскаваных расійскімі ўладаміWilno. Przewodnik krajoznawczy Juliusza Kłosa, Prof. Uniwersytetu St. Batorego. Wydanie trzecie popraione po zgonie autora. Wilno, 1937. S. 150.. 18 гіпсавых фігур устаноўлены па дзве каля кожнай калоны ў цэнтральным нефе, звернутыя адна да ўваходу, другая ўнутр храма. З іх 12 адлюстроўваюць розных святых Янаў — Яна Непамука, Яна Дамаскіна, Яна Хрысціцеля, Яна Залатавуста, Яна Клімака, Яна Капістрана і іншых, а таксама святога Банавентуру, Ігнацыя Лаёлу, Станіслава Костку і іншых. Статуі адносяцца да другой паловы XVIII стагоддзяLietuvos TSR istorijos ir kultūros paminklų sąvadas. 1: Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. P. 539.

Скляпенні цэнтральнага нефа былі распісаны фрэскамі, зафарбаванымі пры рэканструкцыі 1820-х гадоў. У касцёле захавалася сем бакавых капэл рознага аб'ёму, формаў і стыляў, упрыгожваннем якім служаць скульптуры, фрэскі, алтары, калоны і пілястры. З іх найбольшую цікавасць складае капэла Божага Цела, інакш капэла-маўзалей магнатаў Агінскіх, збудаваная ў 1768 годзе. Яе партал выкананы ў стылі класіцызму. У капэлу Святой Ганны вядзе вытанчаны партал у стылі ракако.

Вялікія вітражы ў вокнах прэсвітэрыя выраблены, верагодна, у 1898 годзе ў майстэрні Эрнта Тадэ ў Рызе. У 1948 годзе, калі касцёл быў зачынены, вітражы былі практычна знішчаны. Пры рэканструкцыі яны былі адноўлены.

thumb|Эпітафія Іераніма Страйноўскага thumb|165px|Помнік Адаму Міцкевічу thumb|165px|Пліта ў памяць стагоддзя смерці Касцюшкі