Уладзімір Шатон (, Рэчыца — , Мінск) — беларускі мовазнавец, педагог і перакладчык, лацініст.
Творчасць Вядомы перакладамі «Пахвалы дурасці» Эразма Ратэрдамскага, «Песні пра зубра» Мікалая Гусоўскага (станам на 2024 год, адзіны беларускі пераклад з захаваннем вершаванага памеру арыгінала — элегічнага двуверша), трактатаў «Аб грамадзянскай, або палітычнай свабодзе», «Пра дзяржаўнага мужа і яго асабістыя дабрачыннасці», «Пра шчаслівае жыццё, або найвышэйшыя чалавечыя вартасці» Андрэя Волана. Таксама пераклаў чатыры апавяданні Руноскэ АкутагавыБрама Расё; Нос; Павуцінкі // Далягляды. — Мн., 1990.Капы // Крыніца. № 6, 1997.. У перакладзе Уладзіміра Шатона на лацінскую мову выйшла паэма «Новая зямля» Якуба Коласа.
Літаратура «Галасы з-за небакраю» / Галасы з-за небакраю: Анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. / Скл. М. Скобла; Уст. арт. Е. Лявонавай; Навук. рэд. Л. Баршчэўскі. — Мінск: Лімарыус, 2008. — 896 с. + с.: іл. ISBN 978-985-6740-83-4
Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Рэчыцы Катэгорыя:Перакладчыкі на лацінскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з лацінскай мовы Катэгорыя:Лаціністы Беларусі