«Пе́сня пра зу́бра» — «Carmen de statura feritate ac venatione bisontis» («Песня пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на ягоАсветнікі зямлі беларускай Х- пачатак ХХ стагоддзя, Энцыклапедычны даведнік. Мн., „Беларуская энцыклапедыя“, 2001, С.127.») — паэма беларускагаСоветский энциклопедический словарь. 4-е издание, Москва, «Советская энциклопедия», 1988, С.353. паэта-лацініста эпохі Адраджэння Міколы Гусоўскага. Першы вялікі вершаваны твор, напісаны на лацінскай мове для заходнеславянскага чытача.
Паэма лічыцца непераўзыйдзенай у эпічным паказе Беларусі і беларускага народа да з’яўлення паэмы «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча.
Гісторыя стварэння Мікола Гусоўскі напісаў гэтую паэму ў 1522 годзе, калі знаходзіўся ў Рыме ў складзе дыпламатычнай місіі Вялікага княства Літоўскага. Твор быў напісаны на лацінскай мове па замове папы Льва X Медычы, які захацеў больш даведацца пра ВКЛ і незвычайнага звера — зубра, які вадзіўся там у лясах. Сын вялікакняскага лесніка, Мікола Гусоўскі з веданнем справы, падрабязна і дэталёва апісаў постаць, звычкі і паводзіны зубра, а таксама паляванне на яго. Аднак Мікола Гусоўскі не быў бы сапраўдным паэтам, калі б спыніўся толькі на гэтым. Паэма стала песняй аб сваім краі і народзе, роздумам пра лёс Радзімы, аб яе месцы на шляхах гісторыі.
Упершыню паэма выдадзена ў 1523 годзе друкарняй Іераніма Віетора ў Скавінскай вежы ў Казімежы (Кракаў) на вуліцы Святога ЯкубаJan Adamczewski: Mała encyklopedia Krakowa. Kraków: Hurnex, 2003, s. 599—600 (hasło Wietor Hieronim). ISBN 83-918802-0-6Alodia Kawecka-Gryczowa, Anna Mańkowska: Wietor Hieronim. W: Drukarze dawnej Polski od XV do XVIII wieku. praca zbiorowa pod red. Alodii Kaweckiej-Gryczowej. T. I: Małopolska. Cz. I: Wiek XV—XVI. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Łódź: Instytut Badań Literackich Polskiej Akademii Nauk, Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1983, s. 325—352. ISBN 83-04-01258-8Alodia Kawecka-Gryczowa, Anna Mańkowska: Wietorowa Barbara. W: Drukarze dawnej Polski od XV do XVIII wieku. praca zbiorowa pod red. Alodii Kaweckiej-Gryczowej. T. I: Małopolska. Cz. I: Wiek XV—XVI. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk-Łódź: Instytut Badań Literackich Polskiej Akademii Nauk, Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1983, s. 352—357. ISBN 83-04-01258-8 (цяпер вуліца Скавінска), у складзе зборніка з 11 вершамі і празаічным прысвячэннем каралеве Боне Сфорцы.
Сюжэт У паэме выразна паказаны патрыятычны заклік да яднання і сяброўства розных па веры і культуры еўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсця, услаўленне свабоднай і мужнай асобы, ідэя патрыятызму і антываенны пафас, узаемадачынення чалавека, грамадства і прыроды, міждзяржаўныя адносіны.
У сваёй паэме аўтар паспрабаваў прадставіць погляд на сваю радзіму. Ён імкнуўся ўславіць усё тое, з чым у яго свядомасці асацыіруецца вобраз яго роднай зямлі, яе прыгажосць і непаўторнасць. Ён апісвае беларускія лясы, багатыя на свае дары (ягады, мёд, куніцу). Як адзначыў Віктар Дарашкевіч: «Для Гусоўскага прырода — усенародны здабытак і крыніца здароўя, радасці, выхавання высокіх патрыятычных і эстэтычных пачуццяў». Гусоўскі, апроч апісання хараства беларускай прыроды паказвае і забабоны свайго народу (вера ў ведзьмакоў, русалак), грамадскую пасіўнасць і пакорнасць лёсу.
Адзін з галоўных герояў паэмы яе цэнтральны вобраз твора — князь Вітаўт. Яго аўтар падае, як ідэальнага правіцеля, сапраўднага патрыёта, вернага традыцыям, праўдзівага і справядлівага, выдатнага кіраўніка дзяржавы.
Вобраз Вітаўта Князь Вітаўт выступае ў паэме як ідэал дзяржаўнага ўладара.
Вітаўт, як ніхто да яго, узвысіў мясцовую шляхту, і заручыўшыся яе падтрымкай, скарыў гардыню ўдзельных князёў і дабіўся цэнтралізацыі ўлады. У паэме княжанне Вітаўта паўстае як час гераічных спаборніцтваў, у якіх кожны чалавек меў прастору для подзвігаў і сцвярджэння сваёй годнасці, і гэтыя паляванні-спаборніцтвы ўслаўляюцца, як сапраўдная школа ваеннага выхавання.
Гусоўскі апісвае і набажныя рысы князя, звяртаючы ўвагу на тое, што «ён быў набожны і першы з народамі княства сам ахрысmціўся», «цэрквы Богу адзінаму скрозь будаваў».
Вітаўт у паэме паўстае мудрым дзеячам, які заахвочваў падданых сцвярджаць сваю грамадзянскую прыдатнасць удзелам у ваенных спаборніцтвах і сумленным выкананнем даручаных абавязкаў. Можна заўважыць, як аўтар параўноўвае мужнага і моцнага духам князя з самім зубрам.
Памяць
У Беларусі 25 верасня 2008 г., да 485 года першай публікацыі паэмы «Песня пра зубра», была выпушчаная аднабаковая паштовая картка з арыгінальнай маркай.
Мінскі рок-гурт Сузор’е ў 2008 годзе выпусціў музычны альбом «Песня пра зубра». Беларускі гурт сярэднявечнай музыкі Стары Ольса ў сваім альбоме «Verbum» (2002 г.) запісала песню на словы Мікалая Гусоўскага «Песня пра зубра».
Беларускія пераклады На беларускую мову існуюць 3 пераклады паэмы: Язэпа Семяжона, Наталлі Арсенневай і Уладзіміра Шатона
У 2007 годдзе выдавецтва Мастацкая літаратура выдала кнігу на беларускай мове.
Экранізацыі
У 1982 годзе кінастудыяй «Беларусьфільм» быў выпушчаны аднайменны Мультфильм «Песнь о зубре».
Зноскі
Літаратура Гусоўскі М. Песня пра зубра: Паэма / З лац., Мн. 1973. Перакладчык Язэп Семяжон Гусоўскі М. Песня пра зубра: Паэма / З лац., «Запісы беларускага інстытута навукі й мастацтва», Нью-Ёрк, 1996. Перакладчык Наталля Арсеннева. Рукапіс перакладу 1978-82.
Катэгорыя:Паэмы на лацінскай мове Катэгорыя:Творы 1522 года Катэгорыя:Літаратура Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Творы Міколы Гусоўскага Катэгорыя:Літаратурныя творы, перакладзеныя на беларускую