Андрэй Леанідавіч Стась (нарадзіўся 18 кастрычніка 1988 г., у Мінску) — беларускі хакеіст, цэнтральны нападнік каманды «Авангард» (Омск), якая выступае ў КХЛ.

Кар'ера Выступаў раней за два мінскія клубы: «Юнацтва-Мінск» і «Керамін».

У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі правёў 23 матчы, адзначыўся двума галявымі перадачамі. Удзельнік зімовых Алімпійскіх гульняў 2010, удзельнік чэмпіянатаў свету 2009, 2010 і 2011 гг. У складзе моладзевай зборнай Беларусі ўдзельнік чэмпіянатаў свету 2007 і 2008 гг. (дывізіён I). У складзе юнацкай зборнай Беларусі ўдзельнік чэмпіянатаў свету 2005 (дывізіён I) і 2006 гг.

Уладальнік Кубка Шпенглера (2009).

Лепшы гулец года Беларусі (2016)

Спасылкі

Профіль на сайце КХЛ

Катэгорыя:Хакеісты Беларусі Катэгорыя:Хакеісты КХЛ Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па хакеі Катэгорыя:Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Ігракі ХК Юніёр Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Юнацтва-Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Керамін Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Авангард Омск Катэгорыя:Ігракі ХК Нафтахімік Ніжнякамск Катэгорыя:Ігракі ХК ЦСКА Масква