Беларус — карціна Ільі Яфімавіча Рэпіна, напісаная алеем у 1892 годзе ў Здраўнёве.
Перадгісторыя стварэння У суседняй са Здраўнёва вёсцы Сахарава жыла шматдзетная сям’я. Старэйшага сына звалі Сідарам. У дзяцінстве ён захварэў, на твары выступілі нарывы, якія не ўдавалася вылечыць. Маці Сідара пасля наведвання мясцовай знахаркі намазала сынаў твар ртуццю. Відавочна, ад пары ядавітага метала хлопец аслеп. У 1892 годзе, прыкладна праз 10 год, зрок без аніякага лячэння вярнуўся. Гэтая гісторыя разышлася па ваколіцах. Рэпін захацеў пабачыць Сідара.А. М. Падліпскі. Здраўнёва: тут жыў І. Я. Рэпін. Мн, «Полымя», 1995, С.10
Гісторыя стварэння і далейшы лёс Карціна напісана летам 1892 года за тры дні.
Рэпін пісаў пра сваю мадэль: .
На сённяшні дзень карціна захоўваецца ў Рускім музеі Санкт-Пецярбурга.
Карціна на паштовай марцы
31 кастрычніка 1994 года Белпошта выпусціла марку-счэпку з выявай карціны наміналам 1000х2 беларускіх рублёў. № маркі каталога Рэспубліцы Беларусь — 82-82Каталог Белпошты , № каталога Michel 76-77.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Карціны Ільі Рэпіна Катэгорыя:Карціны са збораў Дзяржаўнага Рускага музея