Бернскі ўніверсітэт () — навучальная ўстанова ў сталіцы Швейцарыі Берне. Заснаваны ў 1834 годзе. Агульная колькасць студэнтаў: каля 13000, колькасць факультэтаў: 8.
Універсітэт фінансуецца і кіруецца ўладамі кантона Берн. Рэйтынг, апублікаваны ў часопісе «Times Higher Education» (2007 год), ставіць Бернскі ўніверсітэт на 7-е месца ў Швейцарыі і 214-е месца ў свеце. Акадэмічны рэйтынг універсітэтаў свету дае блізкія ацэнкі: 6-е месца ў Швейцарыі, 57-80-е месца ў Еўропе, 151-202-е месца ў свеце.
Вядомыя выпускнікі і выкладчыкі Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі, беларускі бібліёграф, перакладчык, 1-ы дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Майсей Анісімавіч Хазанаў, беларускі вучоны ў галіне неўрапаталогіі
Спасылкі Афіцыйны сайт , , Бернскі ўніверсітэт
Катэгорыя:Берн Катэгорыя:Берн (кантон) Катэгорыя:Універсітэты Швейцарыі