Майкл Джэфры Джордан (; ) — амерыканскі баскетбаліст, былы ігрок НБА. Гуляў на пазіцыі атакавальнага абаронцы. Джордан згуляў важную ролю ў папулярызацыі НБА ва ўсім свеце ў 1980-х і 1990-х.
Пасля пачатку кар’еры ў камандзе Універсітэта Паўночнай Караліны (1982—1984), з якой ён выйграў чэмпіянат NCAA 1982 года, Джордан далучыўся да каманды «Чыкага Булз» ў 1984 годзе. Ён хутка стаў зоркай НБА, зачараваў публіку сваёй выніковай гульнёй. Яго здольнасць скакаць, прадэманстраваная на конкурсе па кідках зверху, калі ён забіў з лініі штрафнога кідка, прынесла яму мянушку «Air Jordan» і «Джордан Паветраны». Ён таксама набыў рэпутацыю аднаго з лепшых абаронцаў у баскетболе. У 1991 годзе ён выйграў свой першы чэмпіянат НБА з «Булз», пасля чаго паўтарыў поспех у 1992 і 1993 гадах. Хоць Джордан раптам сышоў з баскетбола пасля гібелі бацькі ў пачатку сезону 1993-94 і паспрабаваў зрабіць кар’еру ў бейсболе, ён вярнуўся ў 1995 і дапамог «Булз» выйграць яшчэ тры тытулы (1996, 1997 і 1998), адначасна ўсталяваўшы рэкорд НБА па колькасці выйграных матчаў на працягу рэгулярнага сезона — 72 перамогі (сезон 1995-96). У другі раз Джордан завяршыў кар’еру ў 1999 годзе, але вярнуўся яшчэ на два сезоны ў 2001 годзе ў якасці іграка «Вашынгтон Уізардс».
Пяць разоў прызнаваўся Самым каштоўным іграком Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (1988, 1991, 1992, 1996, 1998), шэсць разоў — Самым каштоўным іграком фіналаў НБА (1991-93, 1996-98). З’яўляецца шасціразовым чэмпіёнам НБА (1991-93, 1996-98), двухразовым алімпійскім чэмпіёнам (1984, 1992), чатырнаццаць разоў удзельнічаў у матчах усіх зорак Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (1985—1993, 1996—1998, 2002—2003), тры разы прызнаваўся самым карысным іграком Матча ўсіх зорак Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (1988, 1996, 1998), 3 разы абіраўся на конкурс па кідках зверху (Slam Dunk Contest), двухразовы чэмпіён конкурсу па кідках зверху (1987, 1988). З’яўляецца адзіным іграком у гісторыі баскетбола, якому ўдавалася ў адным сезоне стаць алімпійскім чэмпіёнам, чэмпіёнам НБА і самым каштоўным іграком рэгулярнага сезона.
Зноскі
Спасылкі Біяграфія на сайце НБА Статыстыка на сайце Basketball-Reference.com
Катэгорыя:Бейсбалісты ЗША Катэгорыя:Баскетбалісты ЗША Катэгорыя:Баскетбалісты НБА Катэгорыя:Ігракі «Вашынгтон Уізардс» Катэгорыя:Ігракі «Чыкага Булз» Катэгорыя:Спартсмены некалькіх відаў спорту Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па баскетболе Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1984 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1984 года Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года Катэгорыя:Члены баскетбольнай Залы славы Катэгорыя:Уладальнікі каманд Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі Катэгорыя:Ігракі зборнай ЗША па баскетболе Катэгорыя:Чэмпіёны Амерыкі па баскетболе