Шакіл Рашоўн О’Ніл (; г, Ньюарк, штат Нью-Джэрсі) — амерыканскі баскетбаліст. Ігрок «Арланда Мэджык» (1992-96), «Лос-Анджэлес Лэйкерс» (1996—2004), «Маямі Хіт» (2004—2008), «Фінікс Санз» (2008—2009) і «Кліўленд Кавальерс» (2009—2010), а таксама «Бостан Селтыкс» (2010—2011). Алімпійскі чэмпіён (1996), чэмпіён свету 1994 г., 4-разовы чэмпіён НБА (2000-02, 2006). У 1996-м г. быў унесены ў спіс 50 лепшых ігракоў у гісторыі НБА, і з усяго спісу ён быў самым маладым. Акрамя гэтага прызнаны самым каштоўным іграком НБА 2000 г., на працягу 15 гадоў (1993—2009) прымаў удзел у матчы ўсіх зорак, разам з Уілтам Чэмберленам утрымлівае рэкорд Асацыяцыі — 9 сезонаў (з іх 5 — запар) з самым высокім паказчыкам працэнта трапленняў з гульні. Шакіл О’Ніл тры разы ў сваёй кар’еры ганараваўся звання MVP Матчу ўсіх зорак (НБА) (2000, 2004, 2009).

Спасылкі

Профіль на сайце НБА ShaqAttaq.net Фан-сайт Шакіл О’Ніла Shaq Sunshine — Блог Шакіл О’Ніла Статыстыка выступаў у НБА на сайце www.basketball-reference.com Статыстыка выступаў на Алімпійскіх гульнях на сайце www.sports-reference.com

Катэгорыя:Баскетбалісты НБА Катэгорыя:Баскетбалісты ЗША Катэгорыя:Акцёры ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па баскетболе Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Чэмпіёны свету па баскетболе Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Ігракі «Бостан Селтыкс» Катэгорыя:Ігракі «Кліўленд Кавальерс» Катэгорыя:Ігракі «Лос-Анджэлес Лейкерс» Катэгорыя:Ігракі «Маямі Хіт» Катэгорыя:Ігракі «Арланда Мэджык» Катэгорыя:Ігракі «Фінікс Санз» Катэгорыя:Ігракі зборнай ЗША па баскетболе Катэгорыя:Хіп-хоп выканаўцы ЗША Катэгорыя:Карыстальнікі Twitter Катэгорыя:Масоны ЗША