Палац Бленхейм, Бле́нем або Бленім () — размешчаны ў Вудстаку (Оксфардшыр, Англія). Пабудаваны ў 1707—1722 па праекце Джона Ванбру і Нікаласа Хоксмура. Радавы маёнтак герцагаў Мальбара. Назва — у гонар перамогі Джона Чэрчыля над французамі пры Бленгейме. Тут нарадзіўся Уінстан Чэрчыль.

Палац быў спраектаваны ў досыць рэдкім для Англіі стылі барока. Ён сумяшчае ў сабе рысы жылога дома, маўзалея і нацыянальнага помніка.

У 1987 годзе Бленхеймскі палац быў уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі

Пункт на карце: Blenheim Palace

Катэгорыя:Палацы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Збудаванні Вялікабрытаніі ў стылі барока Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Палацава-паркавыя ансамблі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Джона Ванбру