Крапіўні́цкі () — горад у цэнтры Украіны, адміністрацыйны цэнтр Кіраваградскай вобласці і Крапіўніцкага раёна (у яго склад не ўваходзіць); прамысловы і культурны цэнтр; вузел аўтадарог, чыгуначная станцыя на лініі Чарналеская — Памошная, аэрапорт.

Назва Да 1924 г. — Елісаветград, у 1924—1934 гг. — Зіноўеўск, у 1934—1939 гг. — Кірава, да 2016 — Кіраваград.

У 2016 годзе горад Кіраваград перайменаваны ў Крапіўніцкі. Марка Крапіўніцкі — заслужаны ўкраінскі драматург і акцёр, нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Кіраваградскай вобласці. У Елісаветградзе, які пазней насіў імя Кіраваграда, адбыўся першы спектакль "Таварыства ўкраінскіх артыстаў пад кіраўніцтвам Крапіўніцкага.

Геаграфія Крапіўніцкі размешчаны на Прыдняпроўскім узвышшы, у даліне і на берагах ракі Інгул (прыток ракі Паўднёвы Буг), пры ўпадзенні ў яе меншых рэк Сугакліі і Біянкі. Плошча населенага пункта — 10,3 тыс. га. Насельніцтва — 222.695 жыхароў (01.01. 2021 года).

Насельніцтва

Эканоміка Эканоміка горада прадстаўлена прадпрыемствамі машынабудавання, лёгкай, харчовай і горнай прамысловасці. Асноўныя заводы: ЗАТ «Гідрасіла Груп» (па-ўкраінску: ЗАТ «Гідросила Груп», распрацоўка і вытворчасць гідраўлічных сілавых машын і кампанентаў гідрамашын), ААТ «Эльворті» (па-ўкраінску: ВАТ «Ельворті», вытворчасць засевак і тэхнікі па апрацоўцы глебы), ЗАТ НВП «Радый» (па-ўкраінску: ЗАТ НВП «Радій», электроніка, сістэмы абароны і кіравання для атамных электрастанцый).

Асвета Цэнтральнаўкраінскі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Цэнтральнаўкраінскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Віннічэнкі Эканоміка-тэхналагічны інстытут імя Роберта Эльворці

Вядомыя асобы Барыс Леанідавіч Аляксеенка (1910—1944) — беларускі акцёр. Пётр Дзмітрыевіч Пакаржэўскі (1889—1968) — рускі і савецкі жывапісец, графік, педагог. Яўген Міхайлавіч Харытоненка (1920—1998) — беларускі жывапісец, педагог.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Кіраваградскай вобласці

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1754 годзе