«Еўропа» — пяцізоркавы гатэль у Мінску, знаходзіцца на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 28.
Гісторыя
XIX стагоддзе Першапачаткова гасцініцу на гэтым месцы ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя пабудаваў мінскі купец Пётр Юпінскі. Гэта быў двухпавярховы драўляны будынак на мураваным падмурку на рагу вуліцы Францысканскай і Саборнай плошчыПервая пятизвездочная: как в Минске возродили гостиницу «Европа» .
У 1880-я гатэль з участкам выкупіў іншы заможны мінчанін — Веніямін Паляк. Ён выхадзец з мінскай купецкай дынастыі, старэйшы з яе — Майсей, саўладальнік буйнейшай у Мінску банкірскай канторы «Вейсбрэм і Поляк» і некалькіх фанерных заводаў, вёў гандаль воўнай і хлебам. У іншых Полякаў былі свае бізнесы, Ізраіль Поляк зарабляў гандлем хлебам і будаўнічымі падрадамі, Абрам Поляк — гандляваў лесам. Веньіямін Поляк вядомы з 1890-х гадоў як гандляр каланіяльнымі таварамі«Беларуская Дзелавая Газета» ад 21 кастрычніка 2004..
У сярэдзіне XIX стагоддзя да паўночна-ўсходняй частцы гасцініцы прыбудаваны трохпавярховы корпус. Пасля пажару 1881 года гасцініца рэканструявана — вышыня ўсіх частак выраўнавана да трох паверхаў — і перайменавана ў «Еўропа».
XX стагоддзе
У 1906—1909 гадах «Еўропа» перабудавана ў стылі мадэрн. Гэта было самае буйное грамадзянскае збудаванне дарэвалюцыйнага Мінска — шэсць паверхаў, 130 нумароў. Валодалі гасцініцай тым часам браты Рыгор і Якаў Полякі.
У 1910-я пры гасцініцы працавалі папулярны рэстаран А. Г. Саўлевіча, гастраном, аптэка, цырульня, кравецкая майстэрня і найбуйнейшая ў горадзе кнігарня Фрумкіна. У кожным з 130 нумароў «Еўропы» былі тэлефон, рукамыйнік, электраасвятленне, вадзяное ацяпленне, ванна. Дзейнічаў ліфт. Да пад’ездаў заказвалі аўтамабіль або экіпаж.
Гасцініца была шасціпавярховым будынкам, з вылучанымі цэнтральнымі часткамі на бакавых фасадах і трыма спаранымі вокнамі ў цэнтральнай восі другога, трэцяга і чацвёртага паверхаў. На трэцім паверсе знаходзілася паўцыркульная арка-балкон, зверху ўпрыгожаная ляпнінай (балконы таксама размяшчаліся на другім-чацвёртым паверхах).
Будынак быў падзелены вертыкальнымі пілястрамі, якія аддзялялі кожнае акно ў агульны вертыкальны рад. Прастора паміж вокнамі верхніх паверхаў была аздоблена скульптурнымі элементамі — выявамі жаночых галовак, ляпнымі расліннымі матывамі. На другім паверсе вокны былі з замковымі камянямі. Будынак меў складаны фігурны карніз. Адметна выглядаў шосты паверх, пабудаваны з адступам ад карніза і багата аздоблены дэкаратыўнымі ляпнымі элементамі на атыку. На кожным фасадзе шосты паверх упрыгожваўся па цэнтры паўцыркульным фрызам. На канцы аднаго, бакавога, і большага фасадаў (другі паверх) меўся эркер.
19 лютага 1918 года, у часе акцыі вызвалення Мінска беларускімі і польскімі вайскоўцамі ад бальшавікоў, беларускія змагары ўварваліся ў гатэль, каб арыштаваць савецкага камісара Карла Ландара, а таксама чыноўнікаў мінскага штаба ЧК і Чырвонай гвардыі. Бальшавікі былі вымушаныя ўцякаць ад беларусаў праз тыльны выхад і хутка з’ехаць з горада. Здабыццё гатэлю было адным з галоўных дасягненняў беларусаў у беларуска-польскай антыбальшавіцкай акцыіOleg Łatyszonek: Białoruskie formacje wojskowe 1917—1923. Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 1995, s. 75-78. ISBN 83-903068-5-9. [dostęp 2010-10-29].
З прыходам савецкай улады адзін з самых фешэнэбельных будынкаў Мінска прыйшоў у заняпад. Раскошны рэстаран ператварыўся ў сталовую, а гасцініца — у інтэрнат.
У 1925 годзе будынак адкрылі ўжо як цэнтральны гатэль Мінкамгаса. У 1929-м тут ужо былі адзін тэлефон на паверх і толькі ў некаторых нумарах толькі пячное ацяпленне. А пастаяльцы раз-пораз скардзіліся на блашчыц.
Будынак быў разбураны летам 1944 года падчас другой сусветнай вайны ў выніку савецкага наступу на горад.
XXI стагоддзе. Аднаўленне 15 красавіка 2004 года было прынята рашэнне аднавіць гасцініцу. Праектаванне вялося паралельна будаўніцтву і ва ўмовах шчыльнай забудовы, мноства існуючых інжынерных сетак і старых падмуркаў. Першых пастаяльцаў гасцініца прыняла ў 2007 годзе.
Гатэль у нашы дні У сучаснай «Еўропы» восем паверхаў і два падземныя ўзроўні. На самым ніжнім размяшчаецца гараж, крыху вышэй — спа-цэнтр з басейнам і трэнажорнай залай, а таксама пакоі абслуговага персаналу і шэраг тэхнічных памяшканняў.
Вестыбюльная група ўключае рэсэпшэн і рэстаран. Нумары займаюць паверхі з другога па шостай і часткова сёмай, дзе таксама ёсць бізнес-цэнтр, дзве канферэнц-залы ўмяшчальнасцю на 70 і 25 чалавек і кафэ.
Восьмы ярус складаецца з тэхпамяшканняў, у адным з іх знаходзіцца аўтаномная кацельня для бесперабойнай падачы цяпла і гарачай вады.
Агульны нумарны фонд гасцініцы сёння ўключае 67 розных па катэгорыях нумароў.
Таксама гатэлю «Еўропа», як камунальнаму сэрвіснаму унітарнаму прадпрыемству падпарадкаваны тры двухзоркавых гасцініцы Мінска: «Sport Time», «IT Time» і «East Time».
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт гатэля Сетка двухзоркавых гасцініц камунальнага сэрвіснага унітарнага прадпрыемства «Гатэль «Еўропа»
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Гасцініцы Мінска Катэгорыя:Славутасці Мінска Катэгорыя:Плошча Свабоды (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Леніна (Мінск) Катэгорыя:Інтэрнацыянальная вуліца (Мінск) Катэгорыя:Адноўленыя будынкі і збудаванні Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 2007 годзе Катэгорыя:2007 год у Мінску