Глендэйл () — горад на захадзе ЗША, штат Каліфорнія; паўночны прыгарад Лос-Анджэлеса. 135 тыс. жыхароў (1970). Разнастайная прамысловасць (15 тыс. занятых), вядучая галіна — авіяракетная.

З 1964 года ў Глендэйле размяшчаецца міжнародная штаб-кватэра International Karate Association.

З 2003 года ў Глендэйле размяшчаецца міжнародная штаб-кватэра фонду «Дарога да шчасця».

Таксама Глендэйл вядомы як горад, дзе ў 1945 годзе з’явілася першае ў свеце кафэ-марожанае Baskin Robbins.

Гарады-пабрацімы Капан, Арменія Хігасіясака, Японія Тлакепаке, Мексіка Разарыта-Біч, Ніжняя Каліфорнія, Мексіка Хірасіма, Японія

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Роберт Інглунд Луі Ламур — амерыканскі пісьменік

Катэгорыя:Гарады Каліфорніі