Жэрэмі Сорэле Нжытап Фотса (; , Бафусам, Камерун) — футбаліст зборнай Камеруна. Гуляў як на пазіцыі паўабаронцы, так і на пазіцыі абаронцы. З’яўляецца адным з самых тытулаваных футбалістаў Афрыкі.
Клубная кар’ера Прафесійную кар’еру пачынаў у 1995 годзе ў камандзе вышэйшай лігі камерунскага чэмпіянату «Расінг Бафусам».
У 1996 годзе склаў кантракт з камандай вышэйшай лігі чэмпіянату Парагвая «Сера Партэнья».
У 1997 годзе пераехаў у Турцыю, падпісаўшы кантракт з «Генчлербірлігі». Правёў у камандзе 2 сезоны.
З 1999 па 2003 год гуляў за мадрыдскі «Рэал». У складзе каманды станавіўся пераможцам Лігі Чэмпіёнаў у 2000 і 2002 гадах.
Сезон 2002—2003 гадоў, на правах арэнды, правёў у англійскім «Мідлсбра». Правёў выдатны сезон, адыграўшы 33 гульні і забіўшы 7 галоў.
У ліпені 2003 года за 6,9 млн фунтаў быў набыты клубам «Чэлсі». Правёў у камандзе 4 сезоны. У складзе каманды выйграваў:
Чэмпіянат Англіі па футболе ў 2005 і 2006 гадах; Кубак Англіі па футболе ў 2007 годзе; Кубак англійскай лігі па футболе ў 2005 годзе; Суперкубак Англіі па футболе ў 2005 і 2007 гадах.
Пры трэнеры Клаўдзіа Раньеры быў гульцом асноўнага складу. З прыходам Жазэ Маўрынью прыйшлося змагацца за месца ў складзе з Паўлу Ферэйра.
У ліпені 2007 года, на правах вольнага агента, падпісаў трохгадовы кантракт з клубам «Ньюкасл Юнайтэд».
Міжнародная кар’ера За зборную Камеруна гуляў з 1996 года. Удзельнік Чэмпіянату свету 2002 года. У складзе зборнай стаў алімпійскім чэмпіёнам 2000 года. Выйграваў Кубак афрыканскіх нацый 2000 і 2002 гадоў. У 2008 годзе стаў срэбным прызёрам.
Крыніцы
Спасылкі
Профіль на сайце National-football-teams Профіль на сайце NUFC Профіль на сайце football-players
Катэгорыя:Футбалісты Камеруна Катэгорыя:Ігракі зборнай Камеруна па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Ларыса Катэгорыя:Ігракі ФК Анкарагюджу Катэгорыя:Ігракі ФК Ньюкасл Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Мідлсбра Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Генчлербірлігі Катэгорыя:Ігракі ФК Сера Партэнья Катэгорыя:Ігракі ФК Расінг Бафусам