Інтэрнацыяна́льная ву́ліца — вуліца ў Верхнім Горадзе ў Цэнтральным раёне горада Мінска. Праходзіць ад вуліцы Гарадскі Вал да вуліцы Янкі Купалы, ляжыць паміж Рэвалюцыйнай і праспектам Незалежнасці. Нумарацыя дамоў вядзецца ад Гарадскога Вала.

Гісторыя З XVI стагоддзя заходняя частка вуліцы звалася Зборавай ад збудаванага на ёй кальвінскага збору пры агульнай падтрымцы князя Мікалая Радзівіла Чорнага і фундацыі менскіх заможных пратэстантаў. Назву Зборавая гэта частка вуліцы захоўвала да 1866 года.Улица Интернациональная

У 1673 годзе на вуліцы пабудавалі каменны касцёл Святога Войцеха і кляштар бенедыкцінак у стылі сталага барока. Да 1830-х гадоў вуліца ўпіралася ў земляны гарадскі вал, які праходзіў прыклада па трасе сучаснай вуліцы Гарадскі Вал. Калі вал зрылі, вуліцу працягнулі ў Раманаўскае прадмесце. Пасля задушэння вызваленчага паўстання 1863—1864 гадоў касцёл Святога Войцеха і кляштар бенедыкцінак канфіскавалі і перадалі Рускай праваслаўнай царкве, у іх будынках адкрылі Праабражэнскі манастыр, у 1872 годзе пачалася перабудова барочнага комплексу ў псеўдарускім стылі. У 1866 годзе вуліцу пераназвалі ў Турэмную, бо яна вяла з горада да новапабудаванага турэмнага замка. У 1882 годзе па ініцыятыве жыхароў вуліцу пераназвалі ў ПраабражэнскуюІван САЦУКЕВІЧ. ТАПАНІМІЯ ВУЛІЦ І ПЛОШЧАЎ МЕНСКА Ў ХІХ — ПАЧАТКУ ХХ СТ. . У 1899 годзе ў раёне турмы адкрыта жаночая ўрадавая гімназія, у якой пазней вучылася Стэфанія Станюта.

Праабражэнская была адной з цэнтральных вуліц губернскага Мінска. Даўжыня вуліцы ад Губернатарскай да Нова-Раманаўскай складала 175 сажняў (367,5 метры). Вуліца была забрукавана, мела тратуары і вячэрняе асвятленне. Забудоўваць яе можна было толькі каменнымі дамамі. Частка Інтэрнацыянальнай ад сучаснай вуліцы Леніна да Гарадскога Валу — адна старэйшых вуліц Мінска.

Усходнюю частку вуліцы прынамсі з XVI ст. называлі Валоцкай. У 1866 годзе Валоцкая перайменавана ў Хрышчэнскую.

Пасля ўсталявання савецкай улады Праабражэнская вуліца перайменавана ў Інтэрнацыянальную, а Хрышчэнская — у Кастрычніцкую, у 1-й палове 1960-х гадоў часткі вуліцы аб’яднаны пад агульнай назвай Інтэрнацыянальная. Цяперашні комплекс гістарычнай забудовы склаўся ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў, будынкі прымыкаюць адзін да другога, арыентаваны галоўнымі фасадамі на лінію за­будовы і ўтвараюць ураўнаважаную кампазіцыю.

Апісанне Накіравана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход.

Працягвае вуліцу Валадарскага (ад скрыжавання з Гарадскім Валам). Вуліцу перасякаюць вуліцы Камсамольская, Леніна, Энгельса, далей ад вуліцы Інтэрнацыянальнай пачынаецца вуліца Зыбіцкая і ідзе на захад.

Канчаецца т-падобным скрыжаваннем з вуліцай Янкі Купалы.

Характэрныя будынкі і збудаванні

Па няцотным баку

Будынак Мінскага пажарнага дэпо (зараз Дэпо № 1), хоць і знаходзіцца па адрасе Гарадскі Вал, 12/1, таксама адносіцца да комплексу архітэктурнай забудовы на Інтэрнацыянальнай. Дэпо было пабудавана на рагу тагачасных Праабражэнскай (Інтэрнацыянальнай) і Нова-Раманаўскай па ініцыятыве вольна-пажарнага грамадства, якое адкрылася 21 студзеня 1885 года. Каб зарабіць грошы, пажарнае таварыства зацейвала ледзяную коўзанку, вечары і гулянні, здавала ў арэнду пляц пад цырк і звярынец. Зараз тут змяшчаецца музей пажарнай справыСайт, прысвечаны вуліцы Інтэрнацыянальнай .

№ 1 (Гарадскі Вал № 10) — пяціпавярховы жылы дом.

№ 3 — недабудаваны бізнес-цэнтр «Верхні горад», які складаецца з трохпавярховага будынка з мансардай і даўгабуда ў двары. Пры рэканструкцыі будынка ў катлаване, на глыбіні чатырох метраў знойдзены дзве 400-кілаграмовыя 6-фунтовыя палявыя гарматы XVIII стагоддзя, якія стралялі на 2-2,5 км літымі ядрамі, разрыўнымі гранатамі і карцеччуВ Минске откопали две старинные пушки. У 1980-я гады ў дварах пачалося будаўніцтва гасцініцы, якая з прычыны роспуску СССР ператварылася ў даўгабуд. У 2001 годзе яго выкупіла выкупіў ТАА «Сулона». Па ініцыятыве «Сулоны» гасцініца перапрафілявана ў бізнес-цэнтр «Верхні горад», узвядзенне якога пачалося толькі ў 2005 годзе пасля працяглых паравалок з дакументамі і ўзгадненнямі. У 2003—2005 гадах дольшчылі аддалі на будоўлю амаль 36 мільярдаў рублёў (16,8 мільёна долараў), з якіх рэальна на будаўніцтва бізнес-цэнтра пайшло толькі 6,5 мільёна долараў. У канцы 2010 года дольшчыкі звярнуліся да прэзідэнта з просьбай дазволіць самастойна дабудаваць аб’ект. У 2012 годзе, скарыстаўшыся прапановай Адміністрацыі Прэзідэнта, дольшчыкі стварылі ГА «Абарона правоў дольшчыкаў бізнес-цэнтра „Верхні горад“», выкупілі частку ТАА «Сулона» і сталі новым інвестарам бізнес-цэнтра. У 2015 годзе 78 чалавек пісалі адкрыты ліст з просьбай дазволіць за ўласныя грошы дабудаваць бізнес-цэнтр. Увесну таго ж года адзін з сузаснавальнікаў ТАА «Сулона» Сяргей Дзямчук, якому належала траціна кампаніі, прысудзілі да 8 гадоў пазбаўлення свабоды за тое, што прысвоіў грошы дольшчыкаў. На ўсе аб’екты, да якіх мелі дачыненне кантралюемыя ім кампаніі, былі накладзены арышты. Некалькі спроб дабудаваць аб’ект не мелі поспеху. Увосень 2016 года зямля ў «Сулоны» была адабраная Мінгарвыканкамам для наступнага продажу з аўкцыёну. У лютым 2018 года прынята рашэнне знесці даўгабуд у дварыДольщики в шоке: долгострой в центре Минска, в который они вложили 6,5 млн долларов, снесут . № 5 — будынак «Мінскрамбуда» (2-я палова XIX ст.)Ахоўная таблічка, № 5, унікальны аб’ект міжнароднага значэння.

№ 7 (Камсамольская № 16) — будынак Дзяржаўнага камітэта па гідраметэаралогіі РБ (1951 або 1952Ахоўная таблічка, № 7), гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння.

№ 9 — гасцініца «Мачыз» Махліна (XIX ст.), унікальны аб’ект міжнароднага значэння. Перабудаваны.

№ 11 — гатэль «Гарні» ці гасцініца купца Б. А. Суціна (1880-я), унікальны аб’ект міжнароднага значэння ў стылі эклектыкі. У вайну будынак амаль не пацярпеў, але яго аблічча змянілася ў 1960-я: зніклі балконы і частка дэкору, з’явілася ўязная арка. У канцы ХХ стагоддзя ў ім знаходзілася кафэ «Адпачынак», а таксама атэль «Мінатэль». У 2008 годзе вырашылі вярнуць будынку першапачатковыя функцыі і выгляд 1887 года. У кастрычніку 2011 года скончана рэканструкцыя (арх. С. В. Машковіч), якая вярнула гэтаму будынку ўсе архітэктурныя асаблівасці. У трохзоркавым гатэлі «Гарні» 70 нумароў рознай камфортнасці з стылізаванымі пад XIX стагоддзе інтэр'ерамі. Дабудаваныя дадатковыя два паверхі, а на чацвёртым паверсе зроблена мансарда, з прычыны чаго вышыня будынка павялічылася на 8 метраў. На даху — назіральная пляцоўкаГасцініцу XIX стагоддзя ў Мінску аднавілі па архіўных фотаПершая гасцініца спецыяльна да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года адкрыецца ўжо сёлета. БелтэлерадыёкампаніяГостиница «Гарни»: ул. Интернациональная, 11 Архитектура и строительствоВідэа аб будынку 150x1000px 260x1000px 260x1000px Вуліца ў 1930-я г. Злева гатэль «Гарні», далей — дом Берлянда Перспектыва Праабражэнскай вуліцы ў канцы 19 стагоддзя. Злева гасцініца «Мачыз», далей — «Гарні», справа — Праабражэнскі жаночы манастыр Вуліца Праабражэнская на скрыжаванні з Багадзельнай (былой Феліцыянаўскай, цяпер Камсамольскай). 1915 г.

№ 11а — будынак, унікальны аб’ект міжнароднага значэння № 11б № 13 — дом Берлянда, унікальны аб’ект міжнароднага значэння (канец XIX ст.). У 1908 годзе ў гэтым будынку адкрылася банкірская кантора Берлянда. З 1911 года — таксама Мінскае гандлёва-прамысловае таварыства ўзаемнага крэдыту. У 1916 — сталовая Мінскага земскага і гарадскога саюзаў. № 13а — будынак, унікальны аб’ект міжнароднага значэння. № 15 — жылы дом. № 17 (пл. Свабоды № 5) — жылы дом. У будынку размяшчаецца мастацкая галерэя «Верхні горад» і «Беларускі саюз кампазітараў».

№ 19

№ 21 (вул. Энгельса № 3) — дом ФрэнкеляМінск // Глобус Беларусі або «Дом Манюшкі» (1797), аб’ект міжнароднага значэння. Будынак упершыню пазначаны на плане Мінска 1797 г. З боку двара паўночна-усходні фасад узмоцнены масіўнымі контрфорсамі. З боку вул. Інтэрнацыянальнай размешчаны два балконы на адліваных чыгунных кранштэйнах. Першы і другі паверхі падзелены двума карнізнымі паясамі. У канцы 1820-х гадоў дом належаў нейкаму Клімкевічу.Улица Энгельса , напачатку XX стагоддзя да першапачаткова двухпавярховага будынка быў надбудаваны трэці паверх. Тут у 1830—1831 гадах жыў кампазітар Станіслаў Манюшка.

№ 23 — будынак, унікальны аб’ект міжнароднага значэння. № 25 — будынак забаўляльнага комплексу «Журавінка» (арх. ), унікальны аб’ект міжнароднага значэння. № 27 — будынак, унікальны аб’ект міжнароднага значэння. № 29 — будынак Кіравання ваеннай контрразведкі КДБ Рэспублікі Беларусь (XIX ст.)Ахоўная таблічка на доме № 29, унікальны аб’ект міжнароднага значэння. № 29а — будынак, унікальны аб’ект міжнароднага значэння.

№ 31 — дом Ленскай (XIX ст.), унікальны аб’ект міжнароднага значэння. Сюды (тады гэта частка вуліцы насіла назву Хрышчэнская) ў 1904 з вуліцы Захар’еўскай (цяпер пр. Незалежнасці) пераведзена Мінская гарадская публічная бібліятэка імя А. С. Пушкіна. У 1908 годзе ў якасці ганаровага члена бібліятэкі быў абраны Леў Талстой. Бібліятэкай было набыта 3 асобнікі яго сачыненняў і партрэт для бібліятэкі. У 1916—1917 гадах чытачом бібліятэкі быў класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч. У падвале гэтага дома размяшчалася падпольная тыпаграфія адной з рэвалюцыйных газет.Таямнічыя шкілеты ў цэнтры горада У сакавіку 1938 года бібліятэка была рэарганізавана ў Мінскую абласную бібліятэку імя А. С. Пушкіна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны рэдкія выданні твораў Пушкіна, успаміны, дзённікі сучаснікаў паэта і дакументы былі або знішчаны, або вывезены ў Германію. У 1966 годзе было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага будынка абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна на вуліцы Гікалы ў цэнтры горада, куды бібліятэка пераехала ў лістападзе 1971 годаГІСТОРЫЯ БІБЛІЯТЭКІ Мінская абласная бібліятэка імя Пушкіна, але аб ёй нагадвае мемарыяльная дошка на будынку. У бліжэйшай будучыні ў доме размесціцца аддзел рэдкіх кніг Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВерхний город . № 31а

№ 33 — будынак, унікальны аб’ект міжнароднага значэння. № 33а — дом-музей Ваньковічаў, помнік палацава-сядзібнай архітэктуры, унікальны аб’ект міжнароднага значэння. У двары сядзібы ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя «Раніца мастака» — бронзавая фігура Валенція Ваньковіча, з палітрай і пэндзлем (2010, скульптар В. І. Слабодчыкаў)Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХIХ стагоддзя. Мінск. Сядзіба гэтая была пабудавана ў канцы XVIII — пачатку ХІХ стагоддзя, мела ўнікальны фруктовы сад, у якім раслі нават грэцкія арэхі, з насення якіх у Батанічным садзе АН была высаджана цэлая алея.

У 1848 годзе сядзіба складалася з жылога дома, двух флігеляў, стайні (якія прылягаюць да былой Пушкінскай бібліятэкі), у двары раслі пірамідальныя таполі, а ў сядзібу вяла каменная брама, якую «вартавалі» скульптуры сабачак. Пасля рэвалюцыі дом падзялілі на камунальныя кватэры. У канцы 1970-х будынак збіраліся знесці, але ўмяшаўся першы сакратар ЦК КПБ Ціхан Кісялёў.

У 1990-я гады мінулага стагоддзя сядзіба, якая знаходзілася ў запусценні, рэканструявана па праекце архітэктара І. Дорахавай.Минская шляхта № 33б — будынак, унікальны аб’ект міжнароднага значэння.

№ 33в — паўночна-ўсходні флігель кіраўніка гарадская сядзіба Ваньковічаў. Першы паверх яго быў мураваны, другі — з дрэва. Па цэнтры размяшчаўся пяцігранны мураваны эркер з вежападобным завяршэннем, якое з’яўлялася своеасаблівай дамінантай у сілуэце гістарычнага цэнтра Мінска, надавала строгаму ансамблю рамантычны характар. Зруйнаваны, паводле некаторых звестак, у 1975 годзе, адноўлены ў 2008 годзе турыстычнай кампаніяй «АлатанТур»Здані муроў старога Мінска Віктар КОРБУТ.

Па цотным баку

№ 2 (Гарадскі Вал № 8) — жылы дом (1954)Пашпарт дома № 2 № 4 — жылы дом, унікальны аб’ект міжнароднага значэння № 6 — жылы дом (пачатак XX ст.)Ахоўная таблічка, № 6, унікальны аб’ект міжнароднага значэння