Аляксандр Аляксандравіч Сурыкаў (; , ) — расійскі дзяржаўны дзеяч, губернатар Алтайскага края ў 1996—2004, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі (2006—2018).

Пасол Расіі ў Беларусі З 6 лютага 2006 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі.

27 жніўня 2007 Сурыкаў заявіў, што ў адказ на планы ЗША па разгортванню элементаў сістэмы ПРА ва Усходняй Еўропе «Расія і Беларусь могуць прыняць рашэнне аб стварэнні новых сумесных ваенных аб’ектаў, у тым ліку і ядзерных». Пазней ён сказаў, што ў Расіі няма планаў размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі, а словы яго «няправільна інтэрпрэтавалі». Заява пасла, тым не менш, выклікала неадкладную рэзкую рэакцыю на Захадзе.

7 лютага 2009 Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь выступіла з крытыкай выказванняў пасла Расіі ў Мінску Аляксандра Сурыкава на прэс-канферэнцыі 6 лютагаБелорусский МИД рекомендовал послу России не «забегать вперед» .

Катэгорыя:Узнагароджаныя імянной зброяй (Расія) Катэгорыя:Заслужаныя будаўнікі РСФСР Катэгорыя:Дэпутаты Савета Федэрацыі Расіі (1993—1995) Катэгорыя:Губернатары Алтайскага края Катэгорыя:Паслы Расіі ў Беларусі