Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў (, в. Вотня, , Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі палітык і вучоны.

Біяграфія У 1973 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (цяперашні Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова). У 1974—1997 працаваў у ім на пасадах ад асістэнта кафедры да першага прарэктара. У 1982 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Актывізацыя навучання матэматыцы студэнтаў першага курса педагагічнага ВНУ: На прыкладзе алгебры ды тэорыі лікаў» (педагагічныя навукі). У 1996 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Навуковыя асновы тэставання ў сістэме непарыўнага навучання матэматыцы» (педагагічныя навукі)Летапіс друку Беларусі. 1996. № 12 (снежань) (3648—3920). Мінск, Нацыянальная кніжная палата Беларусі. С. 30.. У 1997 прызначаны першым прарэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, а ў 2001 — яго рэктарам.

З 6 жніўня 2003 года па 2010 год працаваў Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З 29 снежня 2010 года да 20 снежня 2014 года — першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 20 снежня 2014 года да 18 мая 2015 года — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі БеларусьРадьков освобожден от должности помощника Президента Республики Беларусь .

А. М. Радзькоў таксама ўзначальваў РГА «Белая Русь», з’яўляючыся старшынёй аб’яднання.

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Санкцыі ЕС і іншых краін У маі 2006 года па выніках прэзідэнцкіх выбараў Аляксандр Радзькоў стаў суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка спісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду і ЗША як частка спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асобOFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША. Тыя ж санкцыі былі прыменены да яго і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.

Згодна з рашэннем Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года, у якасці першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, былога міністра адукацыі ён закрыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, распачаў рэпрэсіі супраць апазіцыйных студэнтаў і арганізаваў студэнтаў, каб прымусіць іх галасаваць за рэжым. Таксама Аляксандр Радзькоў як блізкі да прэзідэнта Лукашэнкі кіраўнік «Белай Русі», галоўнай ідэалагічнай і палітычнай арганізацыі рэжыму, «адыграў актыўную ролю ў арганізацыі фальсіфікаваных выбараў у 2008, 2010 і 2012 гадах, а таксама ў наступных рэпрэсіях супраць мірных дэманстрантаў у 2008 і 2010 гадах»COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus.

Сям’я Мае дзвюх дачок: Наталля Аляксандраўна Ігнаценка (11.09.1972 г.н.), беларуская дзіцячая пісьменніцаТелеведущая Юлия Перцова — о своих жизненных приоритетахИгнатенко Наталья Александровна. Юлія Аляксандраўна Пярцова (13.04.1982 г.н.), вядучая Агенцтва тэленавінаў (праграмы «Навіны», «Галоўны эфір»)Юлия Перцова.

Адзін з братоў, Міхаіл — гінеколаг, заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь.

Званні і ўзнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўную адзнаку», 31 снежня 1998 года і 3 красавіка 2006 года — Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 декабря 1998 г. № 2021 «О награждении работников системы образования Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь» Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 апреля 2006 г. № 447 «Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» . Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.

Працы

Аляксандр Радзькоў з’яўляецца аўтарам і суаўтарам мноства дапаможнікаў па матэматыцы для вучняў сярэдняй школы.

Крыніцы

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Рэктары Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Катэгорыя:Члены РГА «Белая Русь» Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання