Анто́н Нічы́паравіч Се́ўчанка (, вёска Дзяніскавічы, цяпер — ) — беларускі фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1953), прафесар (1953), акадэмік Акадэміі навук БССР (1953). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967). Герой Сацыялістычнай Працы (1971). Адзін з заснавальнікаў беларускай школы фізікі.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Дзяніскавічы (цяпер у Жлобінскім раёне, Гомельская вобласць, Беларусь) у сялянскай сям’і. У 1926 годзе ён скончыў Рагачоўскі педагагічны тэхнікум, некаторы час працаваў настаўнікам, а затым паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які скончыў у 1931 годзе. Навуковая дзейнасць Сеўчанкі пачалася ў наступным годзе пад кіраўніцтвам С. І. Вавілава ў ФІАН, а затым працягнулася ў Дзяржаўным аптычным інстытуце, дзе ён працаваў да 1952 года.
У 1953 годзе Сеўчанка быў абраны акадэмікам Акадэміі навук БССР і пераехаў у Мінск, дзе працаваў спачатку ў Фізіка-тэхнічным інстытуце АН БССР, а з 1955 па 1957 год — дырэктарам у новаўтвораным Інстытуце фізікі і матэматыкі АН БССР. У 1957—1972 гадах Сеўчанка займаў пасаду рэктара БДУ, а з 1973 года — дырэктара Інстытута прыкладных фізічных праблем пры БДУ. У 1957—1973 гадах ён быў членам Прэзідыума АН БССР.
У 1958—1962 гадах А. Н. Сеўчанка абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, у 1955—1959 і 1963—1975 гадах — дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Ён прымаў удзел у якасці дэлегата ад БССР у рабоце арганізацый ААН і, у прыватнасці, у працы Агенцтва па мірнаму выкарыстанню атамнай энергіі.
Пахаваны на Усходніх могілках Мінска разам з жонкай Матронай Рыгораўнай (1904—1978).
Навуковы і практычны ўклад Даследаванні па спектраскапіі уранілавых злучэнняў, люмінесцэнцыі рэдказямельных элементаў, спектраскапіі і фотахіміі парфірынаў і біялагічна актыўных злучэнняў. Выявіў палярызацыю флуарэсцэнцыі ўранілавых злучэнняў, расшыфраваў складаную структуру іх спектраў, устанавіў заканамернасць згасання люмінесцэнцыі раствораў рэдкіх зямель, вывучыў міграцыю энергіі ў комплексах, анізатрапіі вымушанага выпраменьвання раствораў арганічных злучэнняў.
Аўтар больш за 230 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій.
Пры навуковай кансультацыі Сеўчанкі 10 чалавек сталі дактарамі фізіка-матэматычных навук (з іх чацвёра абраныя акадэмікамі і двое членамі-карэспандэнтамі НАН Беларусі), звыш 40 яго вучняў абаранілі кандыдацкія дысертацыі. Імя Сеўчанкі прысвоена НДІ прыкладных фізічных праблем БДУ.
Асноўныя працы Спектроскопия хлорофилла и родственных соединений. — Мн., 1968 (разам з Г. П. Гурыновічам, К. М. Салаўёвым). Анизотропия поглощения и испускания света молекулами. — Мн., 1971 (разам з А. М. Саржэўскім). Исследование механизма твердотельных реакций с участием окислов РЗЭ люминесцентным методом (в соавт.) // Доклады АН СССР. 1977. Т.233, № 5.
Літаратура
Се́вченко Антон Никифорович // Часопіс «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 42.
Спасылкі
Антон Нічыпаравіч Сеўчанка — гістарычная даведка на сайце НАН Беларусі. Антон Нічыпаравіч Сеўчанка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Антон Нічыпаравіч Сеўчанка // Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Рэктары БДУ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Супрацоўнікі ІФ НАНБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Члены Рэвізійнай камісіі КПБ Катэгорыя:Члены ЦК КПБ