Джордж Монк (; — ) — англійскі вайскавод і адмірал, архітэктар Рэстаўрацыі каралеўскай улады ў Англіі ў 1660 годзе.
Першапачаткова быў раялістам, але патрапіўшы ў палон, перайшоў на бок Парламента і прымаў актыўны ўдзел у падаўленні мецяжоў супраць Рэспублікі ў Шатландыі і Ірландыі. З 1654 года — губернатар Шатландыі, па прызначэнні Кромвеля. Пасля адстаўкі сына Кромвеля, адмовіўся прызнаць ваенную дыктатуру генерала Ламберта і ўвёў у Лондан свае войскі. За рэстаўрацыю каралеўскай улады, Карлам II Сцюартам ганараваны тытулам герцага.
Спасылкі Монк Джордж
Катэгорыя:Герцагі Брытанскіх астравоў Катэгорыя:Пэрства Англіі Катэгорыя:Адміралы Англіі