right|thumb|Камера-абскура Камера-абскура ( — цёмны пакой) — найпрасцейшае аптычнае прыстасаванне для атрымання на экране відарыса прадмета. Дае відарыс, свабодны ад дысторсіі, дазваляе фатаграфаваць аб’екты ў такіх прамянях (напрыклад, рэнтгенаўскіх), для якіх немагчыма падабраць лінзы.

Камера-абскура ўяўляе сабой цёмную скрыню, у адной са сценак якой зроблена маленькая адтуліна. Прамяні святла ад розных пунктаў аб’екта праходзяць праз адтуліну і ствараюць яго перавернуты відарыс на процілеглай сценцы скрыні. Звычайна дыяметр адтуліны складае 0,3…1 мм (у залежнасці ад памераў камеры-абскуры). За эквівалент фокуснай адлегласці для камеры-абскуры бяруць адлегласць ад адтуліны да плоскасці відарыса. Камера-абскура перадае на выяве ўсю глыбіню прасторы з аднолькавай якасцю.

Першыя камеры-абскуры Са старажытных часоў чалавек заўважыў, што святло, трапляючы ў цёмны пакой або палатку праз маленькую адтуліну, стварала перавернутую выяву на супрацьлеглай сцяне. Паслядоўнікі Мо-цзы ў V стагоддзі да н.э. апісалі з’яву ўзнікнення выявы на сцяне цемнага пакояhttps://flibusta.su/book/79189-lektsii-po-istorii-fotografii/read/. Гэта з’ява была вядома Арыстоцелю ў IV стагоддзі да н.э.http://www.sovietcamera.su/src/Sovfoto_01_1974.pdf. Ён задаваў пытанне, як узнікае круглая выява Сонца, калі яно свеціць праз квадратную адтуліну. Эўклід ў сваім трактаце «Оптыка» (III стагоддзе да н.э.) выкарыстоўваў камеру-абскуру як доказ таго, што святло распаўсюджваецца прамалінейна.

right|thumb|Камера-абскура Фрызіўса, XVI ст. У X—XI стагоддзях арабскі вучоны Ібн аль-Хайсам праводзіў эксперыменты з камерай-абскурай. Ён быў першы, хто растлумачыў дзеянне камеры-абскуры, абапіраючыся на прынцып прамалінейнага распаўсюджання святла. Выкарыстоўваў камеру-абскуру (палатка з адтулінай у полагу) для назірання за сонечным зацьменнем. Пасля ў сярэднія вякі неаднаразова выкарыстоўвалася для назірання за Сонцам: у XIII стагоддзі Роджэрам Бэканам і Гільомам де Сен-Клуhttps://link.springer.com/article/10.1007/BF00374761, у XIV стагоддзі Леві бен Гершомам і Ібн аш-Шацірам. У прыватнасці Роджэр Бэкан прапанаваў выкарыстоўваць люстэрка разам з камерай-абскурай, каб бачыць людзей, якія ідуць па вуліцы.

Прынцып яе работы апісаны ў працах Леанарда да Вінчы. Вядома выява і апісанне класічнай камеры-абскуры, апублікаваныя галандскім матэматыкам Гема Фрызіўсам, якую ён выкарыстоўваў для назірання за сонечным зацьменнем у 1544 годзе.

Камеры-абскуры з лінзавым аб'ектывам У XVI стагоддзі з’яўляюцца публікацыі з апісаннем камеры-абскуры з лінзай замест маленькай адтуліны. Такія прапановы выказаў: фізік і матэматык Джыролама Кардана у кнізе, выдадзенай у 1551 годзе; Даніэле Барбаро ў працы аб перспектыве ў 1568; Джавані Баціста Бенедэцці ў 1585 годзе. Кардана ўсталяваў у камеру-абскуру лінзу, а выяву з дапамогай люстэрка праецыраваў на матавую шкляную пласціну. Прапанаваў выкарыстоўваць камеру ў якасці дапаможнага тэхнічнага сродка пры пастаноўцы забаўляльных відовішчhttp://printservice.pro/kamera-obskura. Барбаро апісаў камеру-абскуру з плоска-выпуклай лінзай у сваім трактаце «La Pratica della Perspettiva»https://archive.org/details/gri_33125008285765/mode/2up. Ён паказаў, што лінза павялічвае яркасць выявы, а выкарыстанне дыяфрагмы дазваляе палепшыць рэзкасць відарыса.

Доўгі час вынаходнікам камеры-абскуры лічыўся фізік Джавані Баціста дэла Порта (у некаторых крыніцах памылкова лічыцца вынаходнікам і цяпер). Ён быў аўтарам кніг, якія былі свайго роду энцыклапедыямі розных ведаў. Найбольш вядомай была чатырохтомная «Magiae Natvralis» (1558), у якой прыводзіцца і апісанне камеры-абскуры. У дваццатым томе другога выдання гэтай кнігі (1591) Джавані Баціста дэла Порта адзначае «як сакрэт, каторы меў намер захоўваць», павелічэнне яркасці выявы пры замене адтуліны лінзай.

Для атрымання прамога відарыса ў 1573 годзе Ігнацый Данці прапанаваў выкарыстоўваць люстэрка, якое другі раз пераварочвае выяву.

right|thumb|Схема, прымененая Кеплерам, XVII ст. У 1600 годзе Іаган Кеплер пабудаваў для назірання за сонечным зацьменнем і за рухам Сонца ўдасканаленую камеру-абскуру. Ён размясціў адмоўную лінзу на некаторай адлегласці ад дадатнай лінзы і такім чынам павялічыў памер праецыраванай выявы. Гэта вынаходніцтва лягло ў аснову сучасных тэлеаб’ектываў. З дапамогай сваёй камеры-абскуры Кеплер назіраў у 1607 годзе праходжанне Меркурыем сонечнага дыску. У 1620 годзе Кеплер прапанаваў і пабудаваў камеру-абскуру ў выглядзе тэнта. У такім выглядзе яе было зручна выкарыстоўваць на мясцовасці, напрыклад, мастакам для правільнай пабудовы перспектыў, ведут.

right|thumb|Камера-абскура, апісаная Афанасіем Кірхерам, XVII ст. У 1646 годзе святар-езуіт Афанасій Кірхер у сваёй працы «Ars Magna Lucis et Umbrae» апісаў пераносную камеру-абскуру аднаго майстра ў Германіі ў выглядзе маленькага памяшканняhttp://www.cineressources.net/consultationPdf/web/o000/159.pdf: «Машына была ў форме куба ABCD, вонкавыя бакі якога былі непразрыстымі, а ў малых баках у іх былі адтуліны з лінзападобнага шкла; але ўнутры ўвагнутага куба быў пабудаваны яшчэ адзін куб EF, па форме падобны на паперу і пакрыты скурай, бакі якога адрозніваліся ад бакоў першага куба толькі на велічыню, неабходную для найлепшага адлюстравання відаў рэчаў: гэтая машына мела адтуліну ў цэнтры дна F настолькі вялікую, што ў яе мог змясціцца чалавек».

Кампактныя камеры-абскуры У 1665 годзе першую кампактную камеру-абскуру сканструяваў Роберт Бойль. У 1680 годзе партатыўную камеру-абскуру апісаў Роберт Гук.

Іаган Цан апісаў у сваім трактаце «Oculus Artificialis Teledioptricus Sive Telescopium» (1685) некалькі варыянтаў кампактных камер-абскурhttps://www.digitale-sammlungen.de/en/view/bsb11112062?page=,1. Ён піша: «Бо месца, адведзенае для з'яўлення відаў, заўсёды павінна быць закрытым; і яго нельга лёгка падрыхтаваць у любым месцы зручна для прадстаўлення любога прадмета; мы навучым вас, як падрыхтаваць невялікую скрыню з нуля для гэтай задачы, якую можна лёгка перанесці ў любое месца...». Пра памеры камеры-абскуры напісана наступнае:«Хай спачатку будзе зроблена невялікая скрынка AB з ліставога матэрыялу, напрыклад, сухога дрэва, вышыня і шырыня якой складаюць каля 75 сотых рымскага фута, гэта значыць 3/4 таго ж фута: даўжыня каля двух футаў, або крыху менш або больш, у залежнасці ад суадносін лінзаў, якія будуць размешчаны ў выступаючай трубцы H I K». У трубках H I K размяшчаюцца «два ці тры шкла на патрэбнай адлегласці», была прадугледжана магчымасць факусіроўкі: «...вы робіце адзнакі ў трубках, да якіх трубку можна выцягнуць такім жа чынам, і перадаваныя выявы можна выразна ўбачыць як мага хутчэй. Уся ўнутраная частка маленькай скрынкі прасякнута чорным колерам, так што яна яшчэ больш зацемнена, так што таксама вельмі зручна чарніць унутраную частку трубкі». Задняя сценка «пасярэдзіне з круглай адтулінай DE, такога дыяметра, каб праз яе можна было зручна прасунуць абодва вокі». У плоскасці відарысаў зроблена большая адтуліна FG, якая «пакрыта вельмі тонкай белай паперай, якая павінна быць прасякнута алеем, каб зрабіць атрыманыя ў ёй выявы празрыстымі. Замест паперы, прасякнутай алеем, лепш выкарыстоўваць шкляную пласціну, адпаліраваную з аднаго боку, але неадпаліраваную з другога, хоць і старанна адшліфаваную». Фактычна камеру-абскуру Іагана Цана можна назваць прататыпам фотаапарата.

Далей Іаган Цан дае апісанне камеры-абскуры ў выглядзе кабінкі, у якой прамяні святла з аб'ектыва адбіваюцца люстэркам уніз на стол з аркушам паперы. Ход праменяў паказаны на рысунку.

З XVII стагоддзя выкарыстоўвалася для дакументальных рысункаў («фатаграфія для фатаграфіі») і іншага. Камеру-абскуру выкарыстоўвалі пры напісанні ведут такія вядомыя мастакі, як Ян Вермеер, Гаспар ван Вітэль, Джавані Антоніа Каналь і іншыя. Звычайна з дапамогай камеры-абскуры спачатку стваралі эскізы, а пасля праца ўжо працягвалася ў майстэрні.

Крыніцы

Літаратура Камера-абскура //

Спасылкі

Катэгорыя:Фотатэхніка Катэгорыя:Аптычныя прыборы