Аляксей Кудзін (нар. 12 кастрычніка 1984 г. Мінск, Беларуская ССР, СССР) — беларускі кікбаксёр-прафесіянал. Чэмпіён свету і Еўропы па версіі WBKF, фіналіст турніру King of Kings — этапу Гран-пры K-1 (2010).
Акрамя спаборніцтваў па кікбоксінгу правёў некалькі прафесійных баёў па змяшаных адзінаборствах.
Спартыўная кар’ера
2006 — чэмпіён свету па тайскім боксе 2007 — чэмпіён Еўропы і свету па кікбоксінгу па версіі WBKF 2007 — чэмпіён свету па версіі IFMA 2008 — чэмпіён свету па версіі IFMA 2010 — чэмпіён Еўропы па тайскім боксе 2010 — фіналіст турніру King of Kings GP, які прайшоў 16 снежня ў Адзінцова 2011 — чэмпіён Еўропы і свету па тайскім боксе па версіі IFMA
Пераслед Удзельнік пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 года. Тады ў Маладзечна Аляксей Кудзін пабіўся з амапаўцамі, пасля чаго быў жорстка затрыманы, стаў фігурантам крымінальнай справы. Абвінавачваны па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт у адносінах супрацоўніка органаў унутраных спраў). З жніўня да сярэдзіны лістапада знаходзіўся пад хатнім арыштам, а пасля з’ехаў з Беларусі ў Заходнюю Еўропу. Затым перабраўся ў манастыр у Расію, дзе яго затрымалі па патрабаванні беларускіх уладаў. Яго экстрадзіравалі ў Беларусь, дзе ён у выніку і быў асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Адбываў пакаранне ў Шклоўскай калоніі. Выйшаў на волю пад канец 2022 года.
12 жніўня 2021 года праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі яго палітычным вязнем.
Сям’я Жонка Таццяна Пархімовіч, у сям’і двое родных і трое прыёмных дзяцей.
Спасылкі Пяць баёў маладзечанца Кудзіна каштуюць як гадавы заробак астранаўта NASA Профіль Аляксея Кудзіна на сайце Sherdog
Катэгорыя:Кікбаксёры Беларусі Катэгорыя:Байцы змяшаных адзінаборстваў Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»