Тыгран Вартанавіч Петрасян (, , — , ) — савецкі шахматыст, шахматны тэарэтык і журналіст.
Біяграфія Нарадзіўся 17 чэрвеня 1929 года ў Тбілісі. Рана страціў бацькоў, выхоўваўся старэйшай сястрой Вартуш. Падзарабляў дворнікам.
Пазнаёміўся з шахматамі ў пачатку 1940-х гадоў у тбіліскім Палацы піянераў.
9-ы чэмпіён свету па шахматах з 1963 па 1969, міжнародны гросмайстар (1952), заслужаны майстар спорту СССР (1960), кандыдат філасофскіх навук, чатырохразовы чэмпіён СССР (1959, 1961, 1969, 1975), трохразовы чэмпіён Масквы (1951, 1956 (з Ул. Сімагіным), 1968 (з Д. Бранштэйнам).
Рэдактар штомесячніка «Шахматная Масква» (1963—1966), галоўны рэдактар штотыднёвіка «64» (1968—1977). Не раз прыязджаў у Беларусь, удзельнічаў у адкрыцці шахматнага клуба ў Пінску (1983).
Памёр 13 жніўня 1983 года ў Маскве.
Узнагароды заслужаны майстар спорту СССР (1960).
Гл. таксама Ісак Яфрэмавіч Баляслаўскі
Катэгорыя:Шахматысты СССР Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Гюмры Катэгорыя:Чэмпіёны свету па шахматах Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР