Сусветны дзень вегана () — свята, якое адзначаецца з 1994 штогод 1 лістапада, у гадавіну стварэння «Веганскага таварыства» (, заснаванага ў Вялікабрытаніі ў 1944). У гэты дзень праводзяцца мерапрыемствы і інфармацыйныя акцыі, прысвечаныя веганам і веганству.
У 2004 юбілейны дзясяты Дзень вегана супаў з 60-гадовым юбілеем «Веганскага таварыства».
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Веганства Катэгорыя:Неафіцыйныя святы Катэгорыя:Святы 1 лістапада