Гродзенскі абласны драматычны тэатр — прафесійны тэатр горада Гродна.
Гісторыя Утвораны ў верасні 1947 г. на аснове трупы Бабруйскага абласнога драматычнага тэатра, які ў той час быў пераведзены ў Гродне. Галоўным рэжысёрам стаў М. Кавязін. Адкрыўся тэатр 20 кастрычніка 1947 года спектаклем А. М. Астроўскага «Праўда добра, а шчасце лепш». У 1950—1960 гг. ставіліся п’есы вядомых у той час драматургаў Б. Рамашова, К. Сіманава, В. Сабко. Найбольш значная праца таго часу — п’еса П. Паўленка «Шчасце».
У 1960—1970 гг. аснову рэпертуару складалі пастаноўкі гісторыка-рэвалюцыйных п’ес: «Дзеля сваіх блізкіх» У. Лаўрэнцьева, «Салдаты» В. Шаўрына, «Перад вячэрай» В. Розава, «Якарная плошча» І. Штока і інш. Найбольш значнай была пастаноўка п’есы «Порт-Артур» па рамане А. Сцяпанава. У 1971 годзе быў пастаўлены спектакль «Дні Турбіных» М. Булгакава.
Росту майстэрства садзейнічаў класічны рэпертуар. Былі пастаўлены п’есы «Абрыў» па І. Ганчарову, «На дне», «Васа Жалязнова», «Дачнікі» і «Варвары» М. Горкага, «Улада цемры» Л. Талстога, «Тры сястры» А. Чэхава. Сярод замежнай драматургіі вылучаліся «Слуга двух гаспадароў» К. Гальдоні, «Антоній і Клеапатра» У. Шэкспіра.
Тэатр звяртаецца да беларускай драматургіі: «Калі заквітаюць сады» У. Палескага (1950), «Спяваюць жаваранкі» К. Крапівы (1951), «Год здзяйсненняў» П. Васілеўскага (1957), «Трыбунал» і «Таблетка пад язык» А. Макаёнка (1973), «Апошні шанец» В. Быкава (1974) і інш.
Да несумнеўных поспехаў тэатра варта аднесці «Сабакі» Л. Палешчанкавай па аповесці К. Сергіенка «Да пабачэння, яр» (прэмія Рэспубліканскага фестывалю творчай моладзі «Надзея-2001» за лепшае афармленне і прэмія імя І. Ушакова ў 2002 г. за лепшую сцэнаграфію), «Афінскія вечары» П. Гладзіліна, «Самотны захад» М. Мак-Донага. Сярод пастановак сучаснай беларускай драматургіі цікавыя спектаклі «Навука кахання» С. Кавалёва і «П’емонцкі звер» А. Курэйчыка. На фестывалі нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску (2001) ролю Уршулі Радзівіл ў выкананні А. Гайдуліс (спектакль «Навука кахання») адзначана як лепшая жаночая роля года ў Беларусі, а С. Кавалёў і А. Жугжда як лепшыя аўтар і рэжысёр.
У рэпертуар тэатр прыйшлі такія значныя працы, як «Выкруты кахання» Лопэ дэ Вега, «Палёт над гняздом зязюлі» Д. Васэрмана, «Тарас на Парнасе» С. Кавалёва, «Раскіданае гняздо» Я. Купалы.
У 2011 годзе тэатру прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь» — за дасягненні ў галіне тэатральнага мастацтва і значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры.
Тэатр часта гастралюе, паказваў спектаклі ў Балгарыі, Германіі, Расіі, Польшчы.
2020 Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, сем дзясяткаў супрацоўнікаў тэатра, у тым ліку галоўны рэжысёр Генадзь Мушперт, падпісалі зварот да ўладаў, у якім заклікалі спыніць гвалт «Ваяваць з уласным народам — шлях у нікуды». Горадзенскі драмтэатр выступіў з адкрытым зваротам да ўладаў. 13 жнівень 2020. Раніцай 15 жніўня над будынкам тэатра быў спушчаны дзяржаўны чырвона-зялёны сцяг і ўзняты нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг, які стаў галоўным сімвалам пратэстаўБел-чырвона-белы сцяг з’явіўся над будынкам драмтэатра ў Гродне ФОТА. 15.08.2020. Па гэтым факце спачатку распачалі адміністрацыйную справу, якую перавялі ў крымінальную па артыкуле 370 КК РБ за здзек над дзяржаўнымі сімваламі. Акцёраў тэатра па аднаму выклікалі на допыты па справе ў Следчы камітэт«Сустракалі нас як герояў — плакалі ўсе». У Гродне акцёры тэатра спынілі спектакль, калі даведаліся, што іх калег затрымаў АМАП. 21.09.2020 .
20 верасня акцёры спынілі спектакль «Вельмі простую гісторыю» пасля першага акту, калі ў антракце даведаліся пра тое, што былі затрыманы іх калегі заслужаны артыст Беларусі, рэжысёр-пастаноўшчык і акцёр Сяргей Курыленка і яго жонка Валянціна Харытонава. Пра гэта са сцэны гледачам заявіў акцёр Ігар Уланаў. Дырэктар тэатра Ігар Гедзіч выклікаў да сябе акцёраў, задзейнічаных у спектаклі, прымусіўшы пісаць тлумачальную запіску, прыгразіўшы звольніць тых, хто адмовіцца. Артыстка Лізавета Мілінцэвіч адмовілася гэта зрабіць, пасля чаго была звольнена 22 верасня. Пасля з тэатра сышла мастачка-пастаноўшчыца Вольга ШчарбінскаяУ гродзенскім драмтэатры пасля звальнення актрысы адмянілі спектакль. Да тэатру прыехаў Каранік і АМАП. 22.09.2020, звольнены акцёр Ігар Уланаў, а Васіль Мініч і Наталля Лявонава пазбаўлены прэмій і ўсіх даплатУ драмтэатры ў Гродне адмянілі ўсе спектаклі. 25.09.2020.
22 верасня быў адменены спектакль «Беларуская камедыя» ў сувязі з прыездам у тэатр новага старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка і начальніцы ўпраўлення культуры аблвыканкама Алены Клімовіч у суправаджэнні АМАПа. Пасля стала вядома, што драматычны тэатр «праз эпідэмічную сітуацыю» перавялі ў рэжым рэпетыцый, адмяніўшы ўсе спектаклі.
27 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай да агульнанацыянальнай забастоўкі далучыліся галоўны рэжысёр тэатра Генадзь Мушперт і рэжысёр-пастаноўшчык Сяргей Курыленка. У адказ дырэктар драмтэатра Ігар Гедзіч прапанаваў ім звольніцца па ўласным жаданні, але, пасля таго як яны адмовіліся, звольніў іх па артыкуле за «невыкананне працоўных абавязкаў»Двух рэжысёраў гродзенскага драмтэатра звольнілі па артыкуле. Раней яны абвясцілі страйк // nashaniva.by 27 кастрычніка 2020.
28 кастрычніка 11 артыстаў тэатра ў знак салідарнасці са зволенымі рэжысёрамі запісалі відэазварот і далучыліся да бестэрміновай забастоўкіАртисты драмтеатра записали видеообращение и присоединились к забастовке. 29 кастрычніка стала вядома пра звальненне акцёраў Валянціны Харытонавай і Наталлі Лявонавай. 30 кастрычніка звольнілі яшчэ 6 акцёраў: Анастасію Мучко, Аляксандра Дзям’янава, Натэлу Бялугіну, Марыю Мялешка, Марыю Бутрымовіч і Васіля Мініча. Да страйку далучыліся акцёр Аляксей Станога і артыстка аркестра Паліна ЛевінаЗ Гродзенскага драмтэатра звольнілі яшчэ шэсць акцёраў. Два супрацоўнікі далучыліся да страйку // nashaniva.by 30кастрычніка 2020, якія праз некалькі дзён былі звольнены. Агульным чынам было звольнена 14 чалавек. Сцэна тэатра засталася пустой, з афішы зніклі ўласныя спектаклі дарослага рэпертуараУ Гродзенскім драмтэатры звольнілі яшчэ двух супрацоўнікаў пасля далучэння да страйку // nashaniva.by 4 лістапада 2020.
Будынак тэатра
Спачатку спектаклі праходзілі ў будынку тэатра гродзенскага старасты А. Тызенгаўза, пабудаваным у 1780-я гг. У 1859 годзе ён быў павялічаны за кошт прыбудоў, у 1940 годзе надбудаваны 3-ці паверх, у 1975 годзе праведзена рэканструкцыя, павялічана сцэна.
У 1984 гозе для тэатра пабудаваны новы будынак (арх. Г. Мачульскі) з цэглы і зборнага жалезабетону: глядзельная зала з амфітэатрам і балконам на 700 месцаў, вестыбюлем і фае і адміністрацыйны корпус з малой глядзельнай залай на 216 месцаў на першым паверсе. У цокальным паверсе рэпетыцыйная зала, акцёрскія пакоі, апаратная, склад дэкарацый. Ля ўваходу ў тэатр — трохфігурная скульптурная кампазіцыя скульптара Л. Зільбера.
Кіраўніцтва Мастацкія кіраўнікі і галоўныя рэжысёры Мікалай Кавязін (1947—1950), Юрый Юроўскі (1950), Сяргей Рахманаў (1950—1951), І. Парамонаў (1951—1952), Іосіф Сцяпанавіч Папоў (1952—1953) Аляксандр Міронскі (1953—1955), Ігар Папоў (1955—1963), Аляксандр Струнін (1963—1975), Уладзімір Аляксандравіч Караткевіч (1975—1981), Аляксандр Шалыгін (1982—1984), Ігар Пятроўскі (1985—1990), Міхаіл Разцоў (1991—1994), Генадзь Мушперт (1994—1998), Сяргей Палешчанкоў (2000 па 2001). Алег Жугжда (2001—2003), Валянцін Мацулевіч (2008—2009), Генадзь Мушперт (2009—2011) Андрэй Гузій (2012—2013) Генадзь Мушперт (2013—2020).
Галоўныя мастакі Аскар Марыкс (1953), Барыс Малкін (1955—1956), Аскар Марыкс (1957), Міхаіл Гафт (1959—1965), Мікалай Якунін (1966—1984), Кірыл Чамякоў (1985—1988), Фелікс Розаў (1991—2000), Таццяна Сакалоўская (2000—2011), Аляксандр Суроў (з 2011) Таццяна Сакалоўская
Акцёры Віктар Андрэевіч Смачнеў — акцёр тэатра ў 1967—1996 гадах. Тамара Шашкіна — актрыса тэатра ў 1959—1964 гадах.
Крыніцы
Літаратура Няфед У. І. Гісторыя беларускага тэатра. ― Мн., 1982; Чарнатоў В. М. Архітэктура тэатраў // Помнкі гісторыі і культуры Беларусі, 1973, № 1.
Спасылкі Гродзенскі абласны драматычны тэатр Тэатр — гэта свята душы Славутасці Гродна: Гродзенскі тэатр Гродзенскі тэатр
Катэгорыя:Тэатры Гродна Катэгорыя:З’явіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя:1947 год у Гродне