Апо́крыфы (ад — скрыты, патаемны, таемны) — творы познеіўдзейскай і раннехрысціянскай літаратуры, якія не ўвайшлі ў біблейскі канон.
Паняцце «апокрыфы» першапачаткова адносілася да твораў гнастыцызму, які імкнуўся захаваць сваё вучэнне ў таямніцы. Пазней тэрмін «апокрыфы» быў аднесены да раннехрысціянскіх тэкстаў (розныя евангеллі, пасланні, адкрыцці), якія не былі прызнаны хрысціянскай царквой як «боганатхнёныя» і не ўвайшлі ў біблейскі канон. У сярэднявечнай літаратуры — мастацкія аповесці, сюжэтна звязаныя з Бібліяй, жыціямі святых, легендамі пра рай, пекла, канец свету.
Апокрыфы падраздзяляюцца на старазапаветныя і новазапаветныя.
Апокрыфы ў старажытнай Русі Апакрыфічныя творы перапісваліся на Русі з X–XI стст. з візантыйскіх і балгарскіх арыгіналаў і нярэдка адаптаваілся перапісчыкамі да мясцовага кантэксту. Такім чынам, яны часта існавалі ў вольнай перапрацоўцы, набывалі новыя мастацкія рысы, у т. л. фальклорныя. Распаўсюджваліся пераважна ў манастырах.
На Русі апокрыфы, хоць і не ўваходзілі ў царкоўны канон, не лічыліся «небяспечнымі»: з 30 вядомых апокрыфаў толькі 6 былі забаронены. Незабароненыя апакрыфічныя творы сустракаліся ў такіх зборніках, як «», «», «Чэцці-Мінеі». Іх ужывалі нават высокапасадныя царкоўныя дзеячы: напрыклад, Клімент Смаляціч, Аўрамій Смаленскі, Кірыла Тураўскі, ігумен Данііл.
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыя хрысціянства Катэгорыя:Рэлігійная літаратура