Кулдыгскі край (лат.: Kuldīgas novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Латвіі ў вобласці Курземе. Край складаецца з трынаццаці воласцяў і горада Кулдыга, які з'яўляецца цэнтрам краю.

Мяжуе з Алсунгскім, Вэнтспілскім, Талсінскім, Кандаўскім, Салдускім, Скрундскім, Айзпуцкім і Павілосцкім краямі.

Насельніцтва на 1 студзеня 2010 года склала 27213 чалавек. Плошча краю займае 1756,7 км ².

Спасылкі Афіцыйны сайт Кулдыгскага краю

Катэгорыя:Краі Латвіі