Роберт Эдуард ЛІНапісанне паводле БелЭн у 18 т. Т. 9 (; 19 студзеня 1807, Стратфард, штат Віргінія, ЗША — 12 кастрычніка 1870) — ваенны дзеяч ЗША. Генерал-маёр (1861).

Біяграфія Скончыў ваенную акадэмію ва Уэст-Пойнце (1829), у 1852—55 узначальваў яе. Удзельнік амерыкана-мексіканскай вайны 1846—48. 3 1855 камандзір коннага палка ў штаце Тэхас. У 1859 кіраваў задушэннем паўстання Дж. Браўна. У час грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—65 камандаваў узброенымі сіламі штата Віргінія, потым галоўнакамандуючы арміяй паўднёвых (канфедэратыўных) штатаў. Атрымаў шэраг перамог, паказаў сябе таленавітым арганізатарам і палкаводцам, але ў 1863 страціў ваенную ініцыятыву, капітуляваў у 1865. 3 кастрычніка 1865 прэзідэнт каледжа імя Дж. Вашынггона ў г. Лексінгган.

Маёнтак Роберта Лі ў Арлінгтане (каля г. Вашынгтон) ператвораны ў нацыянальныя брацкія могілкі.

Катэгорыя:Военачальнікі ЗША Катэгорыя:Удзельнікі Амерыкана-мексіканскай вайны Катэгорыя:Генералы арміі Канфедэрацыі Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі ЗША