Carcharhinus longimanus — від акул атрада .

Знешні выгляд Дасягае 3,5-4 метра ў даўжыню, але часцей сустракаюцца асобіны даўжынёй да 1,5-2 метраў і вагой 20-60 кг. Размножваецца шляхам жыванараджэння, прыносячы пяць-сем малькоў даўжынёй да 40 см. Мае вельмі доўгія грудныя плаўнікі. Цела афарбавана ў карычнева-шэры колер, канцы плаўнікоў могуць мець светлыя плямы.

Экалогія

Сустракаецца паўсюдна ў трапічнай зоне. Сілкуецца рыбамі і кальмарамі, часам малюскамі, таксама любымі даступнымі адкідамі.

Выказваліся гіпотэзы аб здольнасці некаторых відаў акул да паветранага нюху, то ёсць здольнасці ўлоўліваць і дыферэнцаваць пахі ў паветры.

Небяспека

Жак-Іў Кусто называў гэтых акул «князямі Даўгарукімі» і сцвярджаў што «гэта адзіны прадстаўнік селахій, які ні кроплі не баіцца падводных плыўцоў»Кусто Ж.-И., Кусто Ф. Чтобы не было в море тайн. Подводные исследования Ж.-И. Кусто. Пер. с англ. — М.: «Мысль», 1974. — 191 с.

Вядомыя выпадкі нападу гэтых акул на людзей са смяротным зыходам, аднак гэтыя выпадкі вельмі рэдкія, бо акулы рэдка падыходзяць да берага.

Катэгорыя:Акулы