Генадзь Аляксандравіч Лаўрэ́цкі (нар. , г.п. Вышкаў, Бранская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар і гісторык архітэктуры. Кандыдат мастацтвазнаўства (2000). Узначальвае архітэктурна-мастацкі савет Беларускага экзархату Рускай праваслаўнай царквы.Геннадий Лаврецкий на сайце часопіса «Архитектура и строительство». Лаўрэт прэміі «За духоўнае адраджэнне» 1999.

Біяграфія Скончыў у 1980 годзе БПІ, у 1988 — Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе. З 1979 года ў інстытуце «Белспецпраектрэстаўрацыя», з 1989 у БНТУ. Выкладае тэорыю і гісторыю архітэктуры на архітэктурным факультэце.

Дзейнасць

Навуковы кіраўнік і аўтар праектаў рэстаўрацыі помніка архітэктуры 12 ст. — Віцебскай Дабравешчанскай царквы (1992—1999), Гродзенскай Барысаглебскай царквы (з 1997) і інш. Даследуе гісторыю старажытнарускага дойлідства, помнікі культавай архітэктуры.

Аўтар мемарыяла ахвярам трагедыі на Нямізе (2000, у сааўтарстве з архітэктарамі Людмілай Жлоба, Святланай Барысовіч і скульптарам Міхаілам Іньковым).

Крытыка

Рэканструкцыя Спаскай царквы Г. Лаўрэцкі з’яўляецца навуковым кіраўніком рэстаўрацыі царквы Св. Спаса ў Полацку«Журналісты за гістарычную спадчыну» // «Туризм и отдых» № 32/2007 і выступае за захаванне выгляду святыні, які тая набыла ў XIX ст.Фрески в лесах // Советская Белоруссия, 19 октября 2006 На цяперашні момант надбудаваны ў тыя часы цыбулепадобны купал пакрылі пазалотай, якой там ніколі не было.

Рэканструкцыя Каложскай царквы У 2009 годзе Г. Лаўрэцкі распрацаваў праект рэканструкцыі Каложскай царквы ў Гродна, згодна з якім з бажніцы зробяць гібрыд ХII і XIX стст. Сам Лаўрэцкі арыентуецца на XIX ст., але пры гэтым не збіраецца прытрымлівацца тагачаснага гістарычнага выгляду царквыЗ Каложскай царквы зробяць гібрыд ХII і XIX стагоддзяў // Еўрапейскае радыё для Беларусі, 1 снежня 2009.

Беларускі гісторык Алесь Краўцэвіч не ўхваляе магчымага пераўтварэнняЦі зможа свет ацаніць цуды Каложы? // «Немецкая волна», 25.02.2008:

Рэканструкцыя Барысаглебскай царквы

Улетку 2010 беларуская грамадскасць выпадкова даведалася пра распрацаваны Лаўрэцкім праект рэканструкцыі Барысаглебскай царквы ў Навагрудку, згодна з якім на гатычна-рэнесансны храм мусяць паставіць шатровыя завяршэнні з купаламі-цыбулінамі і какошнікамі ў стылі маскоўскай сярэднявечнай архітэктуры. Беларускія архітэктары, мастацтвазнаўцы, гісторыкі і Міністэрства культуры выступілі з рэзкай крытыкай праекта. Старшыня Таварыства аховы помніка Антон Астаповіч каментуе сітуацыю наступным чынамЦыбуліна на гатычнай бажніцы // «Аб’ектыў» на Белсат, 30 чэрвеня 2010:

Беларускі архітэктар Уладзімір Папруга паказвае на тое, што У. Лаўрэцкі выйшаў за межы сваёй кампетэнцыіАрхітэктар Папруга: Хочуць цыбуліны на царкве — няхай будуюць новы храм // Наша Ніва, 1 ліпеня 2010:

Працы Православное зодчество Беларуси. Мн., 1995 Назад в будущее // «Архитектура и строительство», 12 ноября 2004.

Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі архітэктуры Беларусі Катэгорыя:Рэстаўратары Беларусі