Гродзенскі тэатр Дэшнер — першы пастаянны тэатр у Гродне.
Існаваў у 1802—1809 гадах. Арганізатар і антрэпрэнёр польская актрыса Саламея Дэшнер. Напачатку яна кіравала тэатрам на парытэтных асновах з артыстам і антрэпрэнёрам Я. Шыманскім. Іх трупы ігралі папераменна, у 1803 годзе аб’ядналіся. У годзе 1806 (пасля смерці С. Дэшнер) тэатр узначаліў Я. Шыманскі. У рэпертуары былі французскія камічныя оперы і італьянская опера-буфа, музычна-сцэнічныя пастаноўкі польскіх кампазітараў, драматычныя творы.
Літаратура Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983. С. 229—230, 237.
Катэгорыя:Тэатры Гродна Катэгорыя:Гісторыя Гродна Катэгорыя:З’явіліся ў 1802 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1809 годзе Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Гродне Катэгорыя:1802 год у Беларусі