Берлінскі батанічны сад () — адзін з найбуйнейшых і найстарэйшых батанічных садоў Германіі і свету.
Сад размешчаны ў наваколлі Далема берлінскай адміністрацыйнай акругі Штэгліц-Цэлендорф. Ён быў пабудаваны паміж 1897 і 1910 годамі, пад кіраўніцтвам вядомага батаніка Адольфа Энглера, з тым намерам, каб прадставіць экзатычныя расліны з нямецкіх калоній. Пасля смерці Энглера, згодна з яго воляй, ён быў пахаваны ў створаным ім садзе.
Гісторыя Берлінскі Батанічны сад мае больш як 300-гадовую гісторыю. Папярэднік саду быў створаны ў пачатку XVII стагоддзя і спачатку знаходзіўся ў садах замка Берліна. У 1679 Вялікі курфюрст даў указанне, каб адкрыць сельскагаспадарчы сад, які быў закладзены ў Шонебергу, вёсцы недалёка ад Берліна (цяпер адзін з яго раёнаў), на месцы цяперашняга парка .Афіцыйны сайт Батанічнага саду Карл Людвіг Вілдэноф дамогся, каб сад быў аддадзены ў 1809 годзе Берлінскаму ўніверсітэту, пасля чаго сад развіўся да сусветна вядомага ды прызнанага «Батанічнага саду» з навуковым характарам працы.
Склад саду Батанічны сад з’яўляецца часткай Свабоднага ўніверсітэта Берліна. Батанічны музей () з вялікім гербарыем () і буйная навуковая бібліятэка таксама з’яўляюцца часткай саду.
Батанічны сад займае плошчу ў 43 гектарыАфіцыйны сайт Батанічнага саду . У садзе вырошчваецца каля 22.000 розных відаў раслін. Комплекс складаецца з некалькіх будынкаў і аранжарэй, такіх як Кактусавы павільён і павільён Вікторыя (у якім знаходзяцца калекцыя архідэй, казуркаядных раслін і гіганцкая вадзяная белая лілея Victoria-Seerosen). Агульная плошча ўсіх аранжарэй складае 6000 м². Тыя часткі саду, якія знаходзяцца пад адкрытым небам, сартуюцца па геаграфічнаму паходжанню і маюць агульную плошчу 13 га. Дэндрарый саду складае 14 гектараў.
Найбольш вядомая частка саду — Вялікі павільён (), найбуйнейшая аранжарэя ў свеце. Будынак сталёвай канструкцыі пакрыты шклом, дасягае 25 метраў у вышыню, займае плошчу 30 на 60 метраў. Тэмпература ўсярэдзіне збудавання падтрымліваецца на ўзроўні 30 °C пры высокай вільготнасці паветра. Сярод шматлікіх трапічных раслін, у павільёне расце гіганцкі бамбук.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт Берлінскага батанічнага саду Сайт Свабоднага ўніверсітэта Берліна
Катэгорыя:Батанічныя сады Германіі Катэгорыя:Берлін