thumb|250px|Плод абрыкоса

Касцянка — сакавіты плод раслін з рэзкай дыферэнцыяцыяй слаёў каляплодніка.

Мае ў сабе тонкі скурысты пазаплоднік, сакавіты міжплоднік і адраўнелы ўнутрыплоднік (эндакарпій), які ўтварае костачку, дзе знаходзіцца семя. Аднакасцянка ў вішні, слівы, міндаля, шматкасцянка ў малін, ажын, крушыны (іх плод складаецца з многіх дробных касцянак, якія знаходзяцца на агульным кветаложы). Вядомы сухія касцянкі са скурыстым (міндаль, грэцкі арэх) ці валакністым (какосавая пальма) міжплоднікам.

Літаратура

Спасылкі Костянка // Мир растений — Beaplanet.ru

Катэгорыя:Анатомія раслін Катэгорыя:Плод