Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. Заснаваны 23 сакавіка 1990 годаДзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь .

Спачатку музей змяшчаўся ў будынку па вуліцы Старавіленская, 14 (сёння там знаходзіцца адзін з двух філіялаў музея — «Гасцёўня Уладзіслава Галубка»). У 2001 годзе музей пераехаў ў спецыяльна адрэстаўраваны для яго будынак у Музычным завулку.

Музей знаходзіцца ў гістарычным будынку, так званым «Доме масонаў». Рэстаўрацыя будынку працягвалася амаль дзесяць гадоў, у гэты час збіралі і экспанаты для будучага музеяДзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь .

Акрамя прагляду экспазіцыі ў музеі можна пабачыць лялечны спектакль у батлейцы, таксама ладзяцца музычныя вечарыны.

Філіялы

Музей мае 2 філіялы: «Музей гісторыі беларускага кіно» (вул. Свярдлова, 4) і «Гасцёўня Уладзіслава Галубка» (вул. Старавіленская, 14).

Калекцыі

Асноўны фонд музея на канец 2010 г. складаў больш за 25 000 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — больш за 2500 адзінак. Агульная плошча экспазіцыі складае 362 кв. м. Музей мае 10 экспазіцыйных і адну выставачную залу.

Усе экспанаты падзяляюцца на калекцый:

музычныя інструменты нотныя рукапісы дакументальныя матэрыялы фотаздымкі і фотарэпрадукцыі афішы і праграмы выяўленчыя матэрыялы фоназапісы відэазапісы рэдкія друкаваныя выданні мемарыяльныя рэчы

Літаратура Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі / / Энцыклапедыя гісторыі Беларусь – Мн., 1999. – Т.5. – С. 234. Міхаленя A., Лабовіч А. Будзе новы музей / / Беларусь. – 1994. – № 5. – С. 53–54. Міхаленя А., Лабовіч А. «Дом масонаў» у Музычным завулку / / Беларуская мінуўшчына. – 1996. – № 1. – С. 29–32. Міхаленя А., Лабовіч А. Талакой лягчэй працаваць / / Голас Радзімы. – 1996. – 15 лют. Філіповіч А. Музей без даху над галавой, альбо Незапатрабаваная спадчына / / Культура. – 1998. – 19–25 верас. (№ 36).

Спасылкі

Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Музеі Мінска Катэгорыя:Верхні горад (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1990 годзе Катэгорыя:1990 год у Мінску Катэгорыя:2001 год у Мінску