Жабнік звычайны, ПарэзВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927 (Hydrocharis morsus-ranae) — від водных раслін роду сямейства .

Назва

Навуковая назва роду, Hydrocharis паходзіць ад «вада» і «упрыгожванне, хараство», гэта значыць назва расліны перакладаецца як «упрыгожванне вод».

Відавы эпітэт утвораны ад  — укус і  — жаба, гэта значыць «укус жабы».

Батанічнае апісанне

Шматгадовая плавальная травяністая расліна з кароткім карэнішчам, як бы абкусаным знізу (адсюль назва «morsus ranae» — укус жабы). Доўгія даданыя карані пакрытыя тонкімі валасінкамі, усярэдзіне якіх здзяйсняецца вярчальны рух пратаплазмы. Увесь сасудзісты пучок у каранях зводзіцца ў жабніку да аднаго-адзінага вузкага сасуда.

Кожны парастак пачынаецца двума кароткімі ніжнімі лістамі, за якімі ідуць да пяці доўгачарашковых лістоў з круглявымі пласцінкамі, ля аснавання сэрцападобныя (як у гарлачыка), каля 2,5 см у папярочніку; з кутоў лісця выходзяць бакавыя плёткападобныя парасткі, якія развіваюць на канцах новае лісце і даданыя карані. Пасля адгнівання ці адарвання ад першапачатковай расліны, такія парасткі становяцца самастойнымі. Гэта адзін са спосабаў размнажэння жабніку звычайнага. Увосень лісце адмірае.

Расліна двухдомная: на адных раслінах толькі тычынкавыя (мужчынскія) кветкі, на іншых — плодавыя (жаночыя); выходзяць на доўгіх ножках з кутоў лісця, у пачатку цвіцення зусім закрытыя адным ці двума напаўпразрыстымі крыючымі лісткамі; мужчынскіх кветак адна ці две, рэдка больш, на кожнай ножцы, з 12-15 зрослымі пры аснаванні тычынкамі і трыма белымі пялёсткамі; жаночых — две з шасцю неразвітымі тычынкамі, шматгнёздавым плодзікам і таксама трыма пялёсткамі. Рыльцы двухлопасцевыя.

Плады не раскрываюцца.

У жабніку звычайным утвараюцца зімовыя (якія спачываюць) пупышкі, доўгія і шчыльныя, якія падаюць на дно і прарастаюць вясною.

Лік храмасом 2n = 28Паводле сайта EOL. Гл. раздзел Спасылкі.

Арэал Жабнік звычайны шырока распаўсюджаны ў прыродзе, сустракаецца ад тундравай да субтрапічнай зоны (Заходняя і Усходняя Еўропа, Каўказ, Заходняя Сібір, захад Усходняй Сібіры, Усходні Казахстан, Заходні Кітай). Прадстаўнік флоры сярэдняй паласы еўрапейскай часткі Расіі.

Натуралізаваўся паўсюль у свецеПаводле сайта GRIN. Гл. раздзел Спасылкі..

Часцей за ўсё расце на прыбярэжнай паверхні сажалак, азёр, рачных старыц, у ціхіх затоках.

Экалогія Жабнік звычайны ставіцца да раслін, якія плаваюць на паверхні вады. Шматлікія галінаваныя карані жабніку пагружаныя ў ваду і здабываюць пажыўныя рэчывы непасрэдна з яе. Асвятлення патрабуе светлага, тэмпературу — 18-20 °C, а ўлетку да 28 °C.

Значэнне і ўжыванне Жабнік — непатрабавальная расліна, якую выкарыстоўваюць для ўпрыгожвання сажалак і вадаёмаў.

З’яўляецца індыкатарам чыстай вады, разрастаючыся ў ёй з утварэннем зараснікаў.

У мастацтве

На гербе беларускага горада Жабінка — стылізаваная выява жабніка звычайнага.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Ирина Тугай. Водокрас в садовом пруду / Статья на сайте Gardenia.ru Водокрас. / Статья в Энциклопедии декоративных садовых растений

Катэгорыя:Жабнікавыя Катэгорыя:Водныя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе