«Аляксандр» () — гістарычны фільм рэжысёра Олівера Стоўна пра жыццё і смерці палкаводца Аляксандра Македонскага. Карціна, знятая за рэкордны для Стоўна бюджэт (150 млн долараў), правалілася ў амерыканскім пракаце, атрымаўшы негатыўныя водгукі як крытыкаў, так і гледачоў. Зборы «Аляксандра» ў ЗША склалі 34 млн долараў. Нягледзячы на гэта, у астатніх краінах фільм прайшоў з адносным поспехам і зарабіў больш 130 млн долараў.

Сюжэт

Гісторыя Аляксандра распавядаецца састарэлым Пталамеем, які некалі быў яго паплечнікам і стаў царом Егіпта, і канцэнтруецца першым чынам на заваяванні Аляксандрам Персіі і Індыі. Падзеі адбываюцца на фоне асабістага жыцця вялікага палкаводца. Аляксандр, які стаў у 20 гадоў царом Македоніі, за 13 гадоў валадарання заваяваў большую частку вядомага ў той час цывілізаванага свету. Рэжысёр спрабуе асэнсаваць такі бліскучы поспех і лёс Аляксандра, якім захапляліся, як богам.

У фільме даволі падрабязна, хоць не з гістарычнай дакладнасцю, паказаны дзве бітвы: бітва пры Гаўгамелах з персідскім царом Дарыем і на рацэ Гідасп з індыйскім царом Порам.

У ролях

Дадатковыя факты У грандыёзнай няўдачы фільма прынята вінаваціць даволі адкрыта паказаную Стоўнам бісексуальнасць (нават з вялікай увагай да мужчын) галоўнага героя, якая адапхнула большасць кінаглядачоў, якія чакалі ўбачыць гераічнага палкаводца і воіна ў цэнтры фільма. Бісексуальнасць Аляксандра не аспрэчваецца, але і не пацвярджаецца адназначна антычнымі аўтарамі (хоць вядома, напрыклад, што на пахаванні памерлага Гефестыёна Аляксандр патраціў 10000 талантаў, гэта значыць каля 240 тон — золата ці серабра; з іншага боку некаторыя звесткі маглі быць перабольшаны пазнейшымі гісторыкамі). Прычынай крытыкі, магчыма, стала не сама тэма гомасексуальных адносін у фільме, а залішняя канцэнтрацыя на іх. Так ці інакш фільм у значнай меры канцэнтруецца на адносінах цара з яго сябрам, якія б яны ні былі ў рэчаіснасці. Вэл Кілмер набраў для ролі бацькі Аляксандра, цара Філіпа II, больш 20 кілаграмаў вагі, а акрамя таго штодня цэлую гадзіну праводзіў у руках грымёраў, якія «старылі» яго і накладвалі шнар на твар. Грымёры імкнуліся зрабіць твар Кілмера падобным да гістарычнага аблічча Філіпа, якое вядома з яго выяў і рэканструкцыі чэрапа з так званага «склепа Філіпа». Анджэліна Джалі сыграла Алімпіяду, эксцэнтрычную маці Аляксандра, прытым што актрыса ўсяго на год старэй за Коліна Фарэла. Македонскую фалангу сыгралі салдаты мараканскай арміі. Перад выхадам карціны ў Грэцыі разгарэўся скандал з удзелам грэчаскай грамадскасці, якая заклікала байкатаваць фільм з-за таго, што ён прыніжае вобраз Аляксандра, паказваючы яго бісексуальнасць. Фільм намінаваўся ў 2004 годзе на 5 прэмій «Залатая маліна», але не «выйграў» ніводнай. З-за правалу «Аляксандра» быў замарожаны праект «Аляксандр Вялікі», які даўно распрацоўваецца рэжысёрам Базам Лурманам, галоўныя ролі ў якім павінны былі выканаць Ніколь Кідман і Леанарда Дзі Капрыё. Олівер Стоўн не супакоіўся на экраннай версіі і выпусціў яшчэ дзве: Alexander — Director’s Cut (2004) і Alexander Revisited — The Final Cut (2007). У Alexander Revisited сцэны размешчаны ў іншым парадку і дапоўнены раней выразанымі. У гутарцы перад вяселлем Філіпа, Алімпіяда ўгаворвае Аляксандра жаніцца і прапануе ў нявесты нейкую Кінану. Кінанай клікалі самую старэйшую дачку Філіпа. У фільме ні разу не ўзгадваецца, мабыць з меркаванняў паліткарэктнасці, мянушка Кліта - Чорны. Характэрна, што Аляксандру ў канцы фільма яго жонка паведамляе, што ў таго будзе сын. Як у 323 г.да н.э. яна змагла пазнаць пра пол дзіцяці? Хутчэй за ўсё гэта былі матчыны пачуцці, ці яна наўмысна схлусіла Аляксандру.

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Гістарычныя фільмы Катэгорыя:Ваенныя фільмы Катэгорыя:Фільмы Олівера Стоўна Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі Катэгорыя:Фільмы пра Старажытную Грэцыю Катэгорыя:Аляксандр Македонскі Катэгорыя:Фільмы, заснаваныя на рэальных падзеях