Та́на, Цана, Дэмбеа () — возера на паўночным захадзе Эфіопіі, Усходняя Афрыка.
Плошча паверхні возера 2156 (3600Tana // World Lakes Website) км², найбуйнейшае возера Эфіопіі. Даўжыня да 75 км, шырыня да 70 км. Глыбіня да 70 м. Плошча вадазбору 16 500 км². Аб’ём вады ў возеры 28 км³. Возера размешчана на Эфіопскім нагор’і ў тэктанічнай катлавіне на вышыні 1830 м над узроўнем мора. Каля 50 рэк упадае ў возера. Найбуйнейшая з іх — Малы Абай, часам званая Верхні Блакітны Ніл. Выцякае з возера рака Блакітны Ніл (Абай). Гадавы сцёк каля 4Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 424. — 671 с. с илл. км³. На возеры шмат астравоў (буйнейшы — востраў Дэк). Развітае суднаходства. Галоўная прыстань — Бахр-Дар.
Зноскі
Літаратура
Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 424. — 671 с. с илл.
Спасылкі Lake Tana // Geography & Earth Sciences, Aberystwyth University Tana // World Lakes Website Lake Tana // Encyclopædia Britannica
Катэгорыя:Азёры Эфіопіі Катэгорыя:Горныя азёры