«11-11-11» — амерыканскі містычны фільм жахаў 2011 года, прысвечаны рэдкай нумералагічнай падзеі: дата 11 лістапада 2011 года запісваецца як шэсць адзінак запар.

Сюжэт Пасля трагічнай смерці жонкі і дзіцяці вядомы амерыканскі пісьменнік Джозеф Кроўн адпраўляецца ў Барселону, каб сустрэцца са сваім братам Сэмюэлем і бацькам Рычардам. Неўзабаве Джозеф звяртае ўвагу, што яго паўсюль праследвае лік 11. Разам са сваёй спадарожніцай Сэдзі Джозеф пачынае разумець, што адзінкі — гэта папярэджанне, і развязка наступіць 11-11-11, 11 лістапада 2011 года…

У ролях Тымаці Гібс — Джозеф Кроўн Майкл Лэндзіс — Сэмюэль Вендзі Глен — Сэдзі Джэй Лароз — Уэйн Брэндан Прайс — ''Грант

Гл. таксама 11 лістапада 11, лік 11:11 (нумералогія) «Фатальны лік 23» — амерыканскі трылер 2007 года з падобным сюжэтам

Спасылкі Афіцыйны сайт

11-11-11 на Facebook 11-11-11 у Twitter

Катэгорыя:Фільмы жахаў 2011 года Катэгорыя:Фільмы жахаў ЗША Катэгорыя:Фільмы жахаў Іспаніі Катэгорыя:Містычныя трылеры Катэгорыя:Фільмы Дарэна Ліна Боўсмана