Джамбул Джабаеў (, Сямірэчча, Казахстан — ) — казахскі паэт-акын. Дзяржаўная прэмія СССР 1941.

Творчасць Аўтар і выканаўца песень-жальбаў, песень-роздумаў, вершаваных прамоў, прывітальных пасланняў, гімнаў, паэм, тэматычна скіраваных на адлюстраванне народных мар і спадзяванняў, імкненняў да лепшага жыцця («Доля бедняка», «Песня гнеўнага сэрца» і інш.), на асуджэнне сквапнасці, гультайства, крывадушнасці і іншых чалавечых заган. У ранні перыяд яго творчасці галоўнае месца займаў айтыс — паэтычная спрэчка акынаў. Больш позняя спадчына паэта — водгук на падзеі палітычнага, гаспадарчага і культурнага жыцця краіны. Паэзія вызначаецца псіхалагічнай насычанасцю, эмацыянальнасцю, рэалістычнай канкрэтнасцю вобразаў.

На беларускую мову яго творы перакладалі П. Глебка, М. Танк, А. Жаўрук, А. Зарыцкі, А. Ушакоў.

На вершы Джабаева А. В. Багатыроў стварыў кантату «Ленінградцы» (1942).

Беларускія пераклады Песні і паэмы. Мн., 1939.

Літаратура Джамбул Джабаеў // БелЭн у 18 т. Т. 6. Мн., 1998.

Катэгорыя:Паэты Казахстана Катэгорыя:Асобы на марках