Сяргей Іванавіч Законнікаў (нар. , в. Слабада, ) — беларускі паэт, публіцыст, журналіст, грамадскі дзеяч.
Біяграфія Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1969 г. У 1969—1970 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Клетнаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Пасля — супрацоўнік ушацкай раённай газеты «Патрыёт» (1970—1971), сакратар Ушацкага райкама камсамолу (1972—1975). З сакавіка 1975 г. — карэспандэнт, загадчык аддзела газеты «Чырвоная змена», з кастрычніка 1975 г. — карэспандэнт газеты «Звязда». З 1978 г. — інструктар, з 1979 г. — загадчык сектара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ, з 1986 г. па 2002 г. — галоўны рэдактар часопіса «Полымя». Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г.
З 1977 г. — член Саюза пісьменнікаў СССР. З 1990 г. — член Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў. Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»Грамадскі навукова-аналітычны цэнтр «Беларуская перспектыва».
Першы верш апублікаваў у 1963 г. (газета «Віцебскі рабочы»). У 1970 г. ў калектыўным зборніку «Рунь» была надрукавана падборка вершаў Законнікава.
Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы расійскіх, украінскіх, грузінскіх і літоўскіх паэтаў.
Вядзе пастаянную рубрыку «Пункт гледжання» ў газеце «Свободные новости плюс». Член Цэнтральнай рады партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада»https://belisrael.info/?p=18523.
Узнагароды і прэміі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1992) — за кнігу паэзіі «Заклінанне».
Бібліяграфія «Бяседа»: вершы (1973) «Устань да сонца»: вершы і паэма (1976) «Пакуль жыве мая бяроза»: вершы і паэма (1981) «Вера, надзея, любоў»: кніга лірыкі (1983) «Встань раньше солнца»: стихи (1985) «Прысак часу»: вершы і паэмы (1986) «Сутнасць»: кніга паэзіі (1987) «Вечная далеч»: вершы (1987) «Заклінанне»: кніга паэзіі (1991) «Святая воля»: выбраная лірыка (1993) «Беларускае сэрца»: публіцыстычны роздум, эсэ (1993) «Вячэра пад райскім дрэвам»: падарожныя нарысы, дзённікі (1996) «Czarny koc Apokalipsy»: poemat (1996, 2006 — перавыданне) «Лістам дарога запала…»: выбранае (2000) «Пътят на душата»: стихотворения и поеми (2002) «Гэта мы»: паэмы (2006) «Першы пацалунак»: сто вершаў пра каханне (2007) «Дол»: вершы і паэмы (2008) «Насустрач»: публіцыстыка, эсэ (2008)
Літаратура
Спасылкі
Творы С. Законнікава на Kamunikat.org Родныя вобразы Нацыянальны паэтычны партал Вершы пра каханне
Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіта Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Паэты СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Члены Беларускага ПЭН-цэнтра Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Члены БСДГ