Біясферны рэзерват «Гродзенская пушча» — прыродаахоўная тэрыторыя, якая знаходзіцца ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, за 15—20 км на поўнач і паўночны ўсход ад горада Гродна, у міжрэччы Нёмана і КотрыГродненская пуща // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.. З мэтай зберажэння ў прыродным стане каштоўных прыродных ландшафтаў, лясных і лугавых экалагічных сістэм, рэдкіх відаў жывёл і раслін створаны заказнік, які мае міжнародны статус ключавой батанічнай тэрыторыі.
Гісторыя У XVI стагоддзі пушча цягнулася ад Нарвы да Гарадка і называлася Пераломскай пушчай.
Падчас паўстання 1863—1864 гадоў на тэрыторыі пушчы базаваліся партызанскія атрады паўстанцаў, у перыяд са жніўня 1944 па люты 1945 гадоў тут дзейнічала Армія Краёва.
Пасля Другой сусветнай вайны лясны масіў перайшоў да Беларускай ССР. Ад 1991 года — у межах незалежнай Беларусі.
Біясферны рэзерват плошчай 20903 га ўтвораны ў 2007 годзе шляхам аб'яднання Сапоцкінскага і Гожскага біялагічных заказнікаў пастанаўленнем Савету Міністраў РБ ад 27.12.2007 г. № 1833Гродненская пуща заказник .
Геаграфія
Ахоўная тэрыторыя плошчай з’яўляецца часткай буйнога ляснога масіву на мяжы Беларусі, Літвы і Польшчы. Рэльеф уяўляе сабой хвалістую водна-ледавіковую раўніну з невялікімі вярховымі і пераходнымі балотамі. Гідраграфічная сетка прадстаўлена рэкамі Нёман, Чорная Ганча, Марыха, Шляміца, азёрамі і крыніцамі. На паўднёвай мяжы заказніка знаходзіцца Аўгустоўскі канал — гідратэхнічнае збудаванне першай паловы ХІХ ст.
Заказнік лічыцца адным з найбольш экалагічна чыстых месцаў у Беларусі, мае вялікае значэнне як эталон для раўнінных ландшафтаў ЕўропыГродненская пуща считается одним из наиболее экологически чистых мест в Беларуси .
У рэзерваце выяўлена 57 тыпаў лесу 12 лясных фармацый. Пераважаюць верасова-імшыстыя бары. Большая частка прыроднага комплексу ўкрыта лесам з хвоі. Зрэдку трапляюцца ўчасткі з бярозай, елкай, асінай. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць высокаўзроставыя ліпавыя, дубовыя і ясянёвыя лясы.
У цэнтральнай частцы пушчы з поўначы на поўдзень цягнецца сістэма азёр, найбольшае з іх Белае. На захад ад возера Белае ўздоўж ракі Стрыеўка ляжыць забалочанае паніжэнне з чорнаальховымі і пушыстабярозавымі лясамі, прыбалотнымі ельнікамі. На ўсход ад возера балотны масў Святое з вярховымі, пераходнымі сфагнавымі і асакова-сфагнавымі хвойнікамі і бярэзнікамі, па ўскрайках нізінныя бярэзнікі і алешнікі з сістэмай меліярацыйных каналаўБелСЭ, 1979.
Флора
У флоры выяўлены 801 від сасудзістых раслін і 770 відаў пакрытанасенных, якія адносяцца да 425 родаў і 111 сямействаў. На тэрыторыі заказніка растуць 19 відаў ахоўных раслін, у тым ліку , , , , , , , , , , , , , , , , .
Некаторыя віды раслін, напрыклад, , , , выяўленыя ў Беларусі толькі на гэтай тэрыторыіАвгустовская пуща: компромисс с человеком возможен .
Фаўна
Устаноўлена пражыванне 224 відаў наземных пазваночных жывёл, з якіх 41 належыць да сысуноў, 131 — птушак, 5 — рэптылій і 12 — да амфібій. Да ахоўных адносіцца 37 відаў жывёл, у тым ліку зубр, барсук, рысь, звычайны зімародак, скапа, трохпальцы дзяцел, белая чапля, ручаёвая стронга, еўрапейскі харыус, чаротавая рапуха, грабеньчаты трытон і інш.
Турызм Заказнік з’яўляецца аб’ектам экалагічнага турызму. Для наведвальнікаў абсталявана некалькі экалагічных сцежак, пракладзены пешыя, веласіпедныя і водныя маршруты. У наваколллі прыроднага комплексу шмат помнікаў гісторыі і архітэктуры. У вызначаны тэрмін у заказніку дазволена паляванне і рыбалка.
Крыніцы
Спасылкі
Гродзенская пушча ў ЭСБЕ
Катэгорыя:Заказнікі Беларусі Катэгорыя:Пушчы Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Гродзенскага раёна