Вуліца Маякоўскага — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска, якая злучае цэнтр горада з паўднёвай часткай (мікрараён Лошыца, раён камвольнага камбіната). Названа ў гонар паэта Уладзіміра Маякоўскага.
Транспарт прадстаўлены аўтобусамі, якія ідуць з Лошыцы, Чыжоўкі і Гатава, тралейбусамі і чыгуначнай станцыяй Мінск-Паўднёвы.
Размяшчэнне Вуліца Маякоўскага э’яўляецца працягам вуліцы Свярдлова (ад скрыжавання з вуліцай Аранскай), за мостам цераз раку Лошыцу працягваецца Ігуменскім трактам. Менш чым у кіламетры заходней вуліцы праходзіць чыгуначная лінія на Асіповічы, на якой знаходзіцца станцыя Мінск-Паўднёвы. Даўжыня — 3,9 кмВуліца Маякоўскага — Google Карты.
Гісторыя Вуліца размешчана на месцы старога гандлёвага гасцінца. У XVI—XVII насіла назву Лошыцкай дарогі, пазней была вядомая як Ігуменскі тракт, з 1923 года — Чэрвеньскі трактМаяковского улица // Энциклопедический справочник. 2-е изд. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — С. 229. Праходзіла праз гістарычнае прадмесце Серабранка (сучасны аднайменны мікрараён размяшчаецца паўднёва-усходней). Пазней была пераназвана ў гонар Уладзіміра Маякоўскага, які неаднаразова бываў у Мінску.
Забудова вуліцы пераважна шматпавярховая. З 1950-х паходзіць забудова пасёлка пры камвольным камбінаце, у 1967 годзе пачата будаўніцтва мікрараёна Маякоўскага-1 (архітэктары У. Марцьянаш, С. Баткоўскі, У. Мінькін і інш.), у 2000-я гады актыўна забудоўваюцца паўночны і цэнтральны ўчасткі вуліцы, дзе захаваўся прыватны сектар. У паўднёва-усходняй частцы вуліцы размяшчаецца Лошыцкі парк.
У 2009—2011 гадах вялася рэканструкцыя вуліцы, пасля якой яна на ўсім працягу стала васьміпалоснай, а напружанае скрыжаванне з вуліцай Дзянісаўскай было заменена шляхаправодамРэканструкцыя вуліцы Маякоўскага ў Мінску: тэрміны і падрабязнасці . У 2017 годзе пачалося будаўніцтва транспартнай развязкі на скрыжаванні з вуліцай Аранскай.
Славутасці вуліцы
Мінскі камвольны камбінат Мінскі гарадскі палац культуры Сядзібна-паркавы комплекс Лошыца Былы бровар Любанскіх Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут ГЗЦ «Чэрвеньскі» на месцы былога Чэрвеньскага рынку
Цікавыя факты Дамы № 14-26 утвараюць сабой комплекс, які атрымаў мянушку «Кітайская сцяна»УЛИЦЫ НАШЕГО ГОРОДА. Надеждинская — переплетение вековых историй // Минск-Новости, 17.03.2015". У двухпавярховым доме 96 у розны час знаходзіліся: Ліцэй БДУОснователь IT-компании, декан, полковник. Кем стали первые выпускники Лицея БГУ, который отметил 30-летие // TUT.BY, Яўрэйскі ўніверсітэт і некалькі кафедр ФМА БДУ, якія пазней перайшлі ў склад гуманітарнага факультэта БДУ.
Крыніцы
Спасылкі
Мінск: на адрамантаваным участку вул. Маякоўскага абяцаюць адкрыць рух (фотарэпартаж)
Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск) Катэгорыя:Вуліцы, названыя ў гонар Уладзіміра Маякоўскага