Джэймс Фрэйн () — брытанскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання.

Біяграфія Джэймс Фрэйн нарадзіўся 14 сакавіка 1968 года, ён — старэйшы з васьмі дзяцей. Яго бацька — біржавы маклер, а маці — настаўніца. Фрэйн атрымаў адукацыю ў Ньюпорцкай сярэдняй школе, затым паступіў ва Універсітэт Усходняй Англіі ў Норыджы, па заканчэнні якога перабраўся ў Лондан, дзе навучаўся акцёрскаму майстэрству ў Цэнтральнай школе сцэнічнай гаворкі і драматычнага мастацтва. Быўшы на апошнім курсе, атрымаў ролю ў карціне Рычарда Атэнбора «Краіна ценяў», якая стала яго дэбютам на вялікім экране. Услед рушылі шматлікія ролі на тэлебачанні і ў кіно, самай паспяховай з якіх апынулася праца ў фільме «Смак сонечнага святла» (1999). За ролю Густава Зоненшайна ён быў намінаваны на сушуканне прэміі «Джыні» як лепшы акцёр другога плану.

Джэймс Фрэйн рэгулярна выступае і на тэатральнай сцэне. Ён браў удзел у пастаноўках Каралеўскай Шэкспіраўскай кампаніі, Каралеўскага прыдворнага тэатра, а таксама ў спектаклях тэатраў Вест-Энда і на Брадвеі. У 2008 годзе ён быў ганараваны ўзнагароды Drama Desk Award у намінацыі «Лепшы акцёрскі склад» у спектаклі па п'есе Гаральда Пінтэра The Homecoming.

З 2004 года Фрэйн жанаты з амерыканскай актрысай Мартай Канінгем, у іх двое дзяцей.

Выбраная фільмаграфія

Спасылкі