Тэлеазаўры (Teleosauridae) — выкапнёвыя марскія паўзуны юрскага перыяду.
Апісанне
Па вонкавым відзе падобныя да сучасных гавіялаў, ад якіх адрозніваюцца галоўным чынам прысутнасцю брушнага панцыра і дваякаўвагнутымі пазванкамі, якія ўказваюць на нізкую арганізацыю. Як і ў гавіяла, у тэлеазаўра першым чынам у вочы кідаецца падоўжаная вузкая пыса, усаджаная вострымі зубамі, на самым канцы якой знаходзяцца злучаныя ноздры. thumb|left|Частка тулава з панцырам тэлеазаўра Тулава тэлеазаўра было пакрыта касцянымі шчыткамі, якія на спінным боку размяшчаліся двума падоўжнымі шэрагамі; тады як на пузе суцэльны панцыр складаўся з некалькіх шэрагаў драбнейшых касцяных пласцінак. Тэлеазаўры мелі слаба развітыя пярэднія канечнасці, што павінна было абцяжарваць іх перасоўванне на сушы і рабіла іх пераважна воднымі жыхарамі, а таксама моцны доўгі хвастом, які дапамагаў пры плаванні.
Дарослыя тэлеазаўры дасягалі 6 м даўжыні (гэта значыць мала адрозніваліся і ў гэтых адносінах ад сучаснага гавіяла).
Асобныя косці і поўныя шкілеты тэлеазаўраў і блізкіх да яго містрыязаўра і пелагазаўра сустракаюцца ў выдатна захаваным стане ў адкладах юрскага перыяду ў Францыі, Германіі і Англіі.
Роды
Род Эпоха Месцы знаходак Заўвага Сінонімы† Machimosaurusпозняя юра — ранні мелАфрыка Еўропа† Peipehsuchusранняя юраАзіяМагчыма не тэлеазаўр† Pelagosaurusранняя юраЕўропаPelagosuchus(верагодна, абдрукоўка)† Platysuchusранняя юраЕвропа† Steneosaurusранняя юра —ранні мелАфрыка ЕўропаAeolodon Mycterosuchus Mystriosaurus Sericodon† Teleosaurusсярэдняя юраЕўропа
Катэгорыя:Фауна юрскага перыяду Катэгорыя:Сямействы паўзуноў Катэгорыя:Вымерлыя паўзуны