Minmi — род невялікіх дыназаўраў з групы анкілазаўраў, якія жылі напачатку мелавога перыяду, каля 119 да 113 мільёнаў гадоў назад.
Быў апісаны Ральфам Молнарам у 1980 годзе. Новыя кладыстычны аналіз, праведзены Томпсан і яго калегамі ў 2011 годзе паказаў, што Minmi з’яўляецца базальным анкілазаўрам. Названы па месцы знаходкі — Minmi Crossing, Аўстралія. Апісаны па двух добра захаваных узорах, у тым ліку па поўным шкілеце, а таксама былі выяўлены дадатковыя фрагменты касцей, якія могуць адносіцца да гэтага роду.Richard S. Thompson, Jolyon C. Parish, Susannah C. R. Maidment and Paul M. Barrett (2011). «Phylogeny of the ankylosaurian dinosaurs (Ornithischia: Thyreophora)». Journal of Systematic Palaeontology in press.
Катэгорыя:Анкілазаўры Катэгорыя:Дыназаўры крэйдавага перыяду Катэгорыя:Дыназаўры Аўстраліі Катэгорыя:Дыназаўры