Ратна ці Ратнэ () — пасёлак гарадскога тыпу ў Валынскай вобласці Украіны, на рацэ Прыпяць. Адміністрацыйны цэнтр Ратнэўскага раёна.
Размешчаны за 130 км на паўночны захад ад Луцка, за 22 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Забалоцце, на аўтамагістралі Брэст — Кіеў .
Гісторыя XII ст.: першыя згадкі аб паселішчы як аб умацаваным фарпосце на межах Галіцка-Валынскага княства. XV ст.: паселішча належыць князю Любарту, у Вялікім Княстве Літоўскім. 1440: мястэчка атрымала Магдэбургскае права, цэнтр староства Рускага ваяводства Каралеўства Польскага. 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка ўвайшло ў склад Расійскай імперыі, у Ковельскім павеце Валынскай губерні. 1921: у адпаведнасці з Рыжскім мірным дагаворам увайшла ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валынскім ваяводстве. 1939: у складзе Украінскай ССР. 1940: мястэчка становіцца цэнтрам Ратнэўскага раёна.
Насельніцтва 1870 год — 2099 чал.Ratno // S. 542 1897 год — 3089 чал. 1921 год — 2410 чал. 1970 год — 5100 чал. 2001 год — 8489 чал. 2006 год — 9200 чал.
Крыніцы
Літаратура Ratno // S. 542—543
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Валынскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Ратнэўскага раёна