Польскае Каралеўства (1385—1569), Каралеўства Ягелонаў, Каралеўства Ягайлавічаў — перыяд у гісторыі Польшчы ў часы ўладарання дынастыі Ягайлавічаў, які ахоплівае позняе Сярэднявечча і ранні Новы Час. Утварылася ў 1386 года пасля ўзыходжання на сталец Уладзіслава II Ягайлы, Вялікага князя Літоўскага.

Ад моманту Крэўскай уніі Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і Польскае каралеўства мелі аднаго манарха, застаючыся пры гэтым дзвюма асобнымі дзяржавамі. Пасродкам гэтага супрацоўніцтва да сферы ўплываў Польшчы былі далучаныя вялізарныя літоўскія абшары, якія ўключалі ў сябе і землі Кіеўскай Русі. Польска-літоўская унія сталася гістарычна абумоўленай для насельнікаў Польшчы і Літвы, якія суіснавалі і супрацоўнічалі ў адным з найбуйнешых еврапейскіх палітычных фарміраванняў на наступныя чатыры стагоддзі.

У 1569 года дынастычны саюз паводле Люблінскай уніі быў пераўтвораны ў аб’яднаную дзяржаву — Рэч Паспалітую абодвух народаў. Неўзабаве спыніла існаванне і дынастыя Ягайлавічаў. У Вялікім Княстве яе ўладаранне доўжылася блізу 400 год (дынастыя Гедзіміна), у Польшчы — каля 200 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Польшчы Катэгорыя:Каралеўствы

Катэгорыя:Гісторыя Польшчы Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Еўропы Катэгорыя:З’явіліся ў 1385 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1569 годзе