Кваквы (Nycticorax) — род птушак сямейства чаплевых атрада буслападобных.
Род уключае 6 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Аўстраліі і Антарктыды. Жывуць калоніямі ў забалочаных лясах або па берагах вадаёмаў. У залежнасці ад віду актыўныя днём, у прыцемках ці ўначы. Найбольш шматлікая кваква звычайная (на Беларусі трапляецца як залётны від).
Невялікія птушкі (даўжыня кваквы звычайнай да 60 см) з кароткімі шыяй і нагамі. Дзюба прамая, доўгая. Кормяцца рыбай, земнаводнымі, дробнымі беспазваночнымі. Гнёзды на дрэвах ці высокім хмызняку, часам на заломах трыснягу. Нясуць 2—5 (дробныя віды да 8) яец.
Гл. таксама Жоўтагаловая кваква Каледонская кваква
Літаратура Кваквы // БелЭн у 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
Катэгорыя:Чаплевыя